Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Лазавік: “Я шчыра спачуваю сям’і нябожчыцы”


Як вядомыя ў Беларусі асобы ставяцца да таго, што палітвязьню Аляксандру Казуліну ўлады не далі магчымасьці пабачыць жонку, калі тая памірала, сказаць у апошнія хвіліны яе жыцьця словы суцяшэньня?


Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў, што ня хоча даваць нейкіх палітычных ацэнак адносна гэтай сытуацыі вакол былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна:

“Я шчыра спачуваю сям’і нябожчыцы. Гэта вялікая трагедыя для кожнай сям’і. Тым больш, што гэтая жанчына памерла ня ў тым узросьце, калі, як кажуць, і час сыходзіць у іншы сьвет. Іншых камэнтароў я даць не магу. Я чыста па-чалавечы спачуваю гэтай сям’і”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG