Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дочкі Казуліна гатовы далучыцца да галадоўкі


Дочкі Казуліна і сябры па партыі гатовы далучыцца да галадоўкі пратэсту.


“Ад 14-ці гадзін 25-га лютага, калі не вызваляць Аляксандра Казуліна, ягоныя дочкі Вольга і Юля таксама я, Алег Воўчак і Сяргей Скрабец гатовыя далучыцца да ягонай галадоўкі. Пра гэта мы ужо цьвёрда дамовіліся”, -- паведаміў “Радыё Свабода” былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.

Юля Казуліна накіравала ў Віцебскую калёнію даведкі пра сьмерць сваёй маці, Ірыны Казулінай. “Цяпер ў калёніі ёсьць ўсе фармальныя падставы самастойна прымаць рашэньне аб прадстаўленьні Казуліну кароткага адпачынку на час пахаваньня жонкі. Усе астатнія рашэньні будуць супярэчыць закону”, -- сказаў Ігар Рынкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG