Рада БНР выказвае спачуваньне мужу Аляксандру, дочкам Вользе і Юлі.
Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), а таксама абласныя арганізацыі партыі выказваюць спачуваньне старшыні БСДП(Грамада) Аляксандру Казуліну і сябру Цэнтральнага Камітэта партыі Вользе Казулінай ў зьвязку са сьмерцю Ірыны Казулінай. "Сьветлы вобраз Ірыны Казулінай заўсёды будзе ў нашай памяці", - гаворыцца ў лісьце Прэзыдыюма БСДП(Грамада).