Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правакацыя супраць Анжалікі Борыс


Чорныя крыжы на вокнах кватэры А.Борыс. Надпіс пад вокнамі - “Нет наркотикам”
Чорныя крыжы на вокнах кватэры А.Борыс. Надпіс пад вокнамі - “Нет наркотикам”

Вярнуўшыся з Польшчы, Анжаліка Борыс убачыла: на дзьвярах яе кватэры ў Горадні і на вокнах намаляваныя чорныя крыжы.


Дзьверы кватэры А.Борыс
Замок у дзьвярах заліты клеем і не адчыняецца, на лесьвіцы раскіданыя галінкі елак, быццам у пад’езьдзе нябожчык, а пад вокнамі надпіс: “Нет наркотикам”.

Здарылася гэта пазаўчора ўвечары, і сёньня Анжаліка Борыс гаворыць пра гэты інцыдэнт ужо спакойна. Зь яе словаў, такое адбываецца ўжо не ўпершыню, таму яна ўнутрана да гэтага гатовая, а вось суседзі наагул баяцца выходзіць з кватэр.

Борыс: “Першы раз такое здарылася ў 2006 годзе пасьля паседжаньня Рады СПБ, тады пазалівалі клеем замкі. Ну, а пасьля пачалі рабіць гэта рэгулярна. Замкі гэтым разам зьмянілі ўжо шосты раз. А ўвосень 2007 году на дзьвярах у кватэру намалявалі зорку Давіда”.

Хто мог гэта зрабіць, спадарыня Анжаліка ня ведае, але гэтым разам упершыню выклікала міліцыю.

Борыс: “Каб проста занатавалі факт, бо калі ўжо зьявіліся на вокнах крыжы й лапкі хвоі, быццам тут нябожчык...”

Са словаў Анжалікі Борыс, міліцыянты прыехалі адразу, прычым нават АМАП. Афіцэр, які складаў пратакол, пытаўся ў яе, ці не належыць яна да нейкай сэкты, ці ня круціць з кім раманаў і ці ёсьць у яе ворагі.

Са словаў А.Борыс, яна адказала, што належыць толькі да Саюзу палякаў Беларусі, раманаў ня круціць, а ворагаў, як відаць, мае.

Дадам, што ў мінулую суботу ў адным з памяшканьняў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі таксама нехта пазаліваў замкі клеем. Якраз у гэты дзень там павінна было адбыцца адно зь мерапрыемстваў гэтай арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG