Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі адчыніцца прадстаўніцтва Эўракамісіі?


Адкрыцьцё ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі перарасло выключна ў тэхнічнае пытаньне.


Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў. Ён адзначыў, што палітычнае рашэньне ўжо прынятае пасьля таго як Аляксандар Лукашэнка даручыў намесьніку міністра замежных справаў Валер’ю Варанецкаму падпісаць адпаведныя дакумэнты.

“Я спадзяюся, што абодва бакі Менск і Брусэль знойдуць тую дату, якая іх і задаволіць”, - сказаў А.Папоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG