Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш трымае руку з напульсьнікам Лябедзькі на пульсе Беларусі



На пачатку сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука знаходзіліся зь візытам у Вашынгтоне. 6 сьнежня яны мелі гадзінную размову з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.

На мінулым тыдні лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта. У лісьце адзначаецца: «Паважаны Анатоль! Мне было прыемна прыняць вас у Авальным Кабінэце, і я высока ацэньваю нашы гутаркі на тэму барацьбы за свабоду і справядлівасьць у Беларусі. Мы працягваем сачыць за падзеямі ў вашай краіне і пасьля нашай сустрэчы, і я захапляюся вашай мужнасьцю і мужнасьцю вашых калег. Мы павінны памятаць, што свабода - гэта дар Усявышняга кожнаму чалавеку, і я веру, што аднойчы народ Беларусі стане свабодным. Дзякуй за напульсьнік “За свабоду”».






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG