Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыктоўка на ўгодкі БНР: прыхільнікі і скептыкі


Сёньня ў сьвеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Мову прапануе зрабіць галоўным акцэнтам сьвяткаваньня 90–х угодкаў БНР палітоляг Уладзімер Падгол.


Уладзімер Падгол прапануе прымеркаваць да ўгодкаў БНР агульнанацыянальную дыктоўку. Як ацэньваюць гэтую прапанову розныя прадстаўнікі беларускага грамадзтва?

Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Пятро Садоўскі лічыць ідэю агульнанацыянальнай дыктоўкі відавочна прыгожай ды вартай падтрымкі. Але відавочнымі выглядаюць і хібы:

“Што мне не падабаецца: па– першае, гэта ўжо рабілі літоўцы; а мы – як рускае “времечко”, беларускае “времечко”...

Па– другое, з жыцьцёвага досьведу, ведаючы нашу мэнтальнасьць – ня вельмі веру ў посьпех гэтае справы.

Па– трэцяе, рознасьць “тарашкевіцы” і школьнага правапісу – можа й дробязь, але ўсё ж такі... ”

Валянціна Кудлацкая, грамадзкая актывістка зь Верхнядзьвінску, ставіцца да ідэі спадара Падгола вельмі прыязна:

Цікавая прапанова, але яна не для большасьці беларусаў, можа. Таму што не гатовая сёньня большасьць людзей прыняць, пачуць гэтую прапанову. А каб і пачулі, то пісалі б, на мой погляд, у асноўным, людзі неабыякавыя. Сьвядомыя”.

Вядомы беларускі прадусар Віталь Супрановіч адзначае, што прапанова – крэатыўная. Затое ня бачыць канструктыву.

Ну, сядуць людзі пісаць нашы, сьвядомыя. Ну, добра. А сэнс у чым? Можа, ў тым, што адчуюць нейкае пачуцьцё еднасьці, што мы разам? Можа, гэта і добра, але на мой погляд вынік любой нашае дзейнасьці– гэта заахвочваньне, інфармаваньне новых людзей”.

Апроч сумневаў філязофскага кшталту, Віталь задаецца пытаньнем тэхналёгіі агульнанацыянальнай дыктоўкі:

“Я ніяк не магу зразумець: калі гэта дыктоўка, то хто яе будзе дыктаваць??? Калі б гэта на дзяржаўным радыё з радыёкропкі гучала...”

Амаль адказаў на пытаньне Віталя актывіст кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка:

Калі гэта будзе сачыненьне, то будзе клясна.

“А Вы б сачыненьне напісалі на якую тэму”?

Ці люблю я Беларусь? Альбо Як я люблю Беларусь? Ці можна быць героем у наш час”?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG