Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Пафала: “Свабода сама пракладзе сабе дарогу ў Беларусі”


Генэральны сакратар Хрысьціянска-Дэмакратычнага Саюзу Нямеччыны Рональд Пафала заклікаў беларускія ўлады спыніць перасьлед дэмакратычнай апазыцыі і гарантаваць грамадзянам права на свабоду слова, мітынгаў ды сходаў.


Заява зробленая адразу пасьля ўчорашняга затрыманьня лідэра незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.

“Цяперашнія беларускія ўлады ды прэзыдэнт павінны ведаць, што ўся Эўропа трымае пад увагай іхныя дыктатарскія падкопы і не забываецца пра іх”, — гаворыцца ў распаўсюджанай прэс-цэнтрам ХДС заяве.

“Свабода сама пракладзе сабе дарогу. І тыя, хто становіцца перашкодай на гэтым шляху, павінны падумаць пра адказнасьць”.

“Нашы сябры ад дэмакратычнай апазыцыі Беларусі павінны ведаць: і ХДС, і асабіста я знаходзімся на іх баку. У часе шматлікіх наведваньняў Беларусі я адчуў цяжкую атмасфэру дыктатуры”.

Паводле Рональда Пафалы, нямецкіх сацыял-дэмакратаў ня можа задаволіць тое, што на адлегласьці некалькіх гадзін авіяпералёту на ўсход ад Бэрліну можна адчуць сапраўдную зьнявагу грамадзянскіх правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG