Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарпэдай і мінай. У Аманскай затоцы напалі на танкеры з нафтай


Экіпажы двух танкераў эвакуяваныя пасьля таго, як на караблі ў Аманскай затоцы быў учынены напад, падобны да таго, які адбыўся ў гэтым жа раёне каля месяца таму. Пра гэта ў чацьвер паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на перавозчыкаў.

Па наяўнай інфармацыі, ахвярай нападу стаў танкер Front Altair, які належыць нарвэскай кампаніі Frontline, што ішоў пад сьцягам Маршалавых выспаў, а таксама зарэгістраваны ў Панаме танкер Kokuka Courageous. Адзін з чальцоў яго экіпажа пацярпеў.

Таксама вядома, што на караблях пачаўся пажар. Па дадзеных СМІ, у нарвэскі танкер магла трапіць тарпэда, а супраць панамскага меркавана ўжылі магнітную міну.

  • 11 траўня чатыры танкеры — два з Саудаўскай Арабіі, адзін з Нарвэгіі і адзін з ААЭ — падвергліся нападу ў Аманскай затоцы і атрымалі розныя пашкоджаньні. Аб пацярпелых не паведамлялася. Нарвэскія сьледчыя назвалі найбольш верагодным заказчыкам нападу іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.
  • Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан выказаў упэўненасьць у тым, што пры нападзе выкарыстоўваліся марскія міны іранскай вытворчасьці.
  • Адказнасьць за напад ніхто на сябе не ўзяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG