Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Аляксеем Каралём разьвітаюцца 25 верасьня


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Разьвітаньне з галоўным рэдактарам газэты «Новы час» Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасьня ў Менску, у Палацы мастацтваў (Казлова, 3) з 14-й да 16-й гадзіны. Пасьля гэтага прах пахаваюць на Паўночных могілках.

Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лекаваньня. Цела крэміравалі 15 верасьня. Урну з прахам вязуць маці з братам.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла дачка Аляксея Караля Ірына Віданава:

«Тут будзе мэмарыяльная цырымонія, і будзем хаваць на могілках бацькоў маёй маці. Гэта была яго такая воля, як сказаў, так і зрабілі».

12 верасьня 2015 году спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты «Новы Час». Яму было 70 гадоў. Апошнім часам сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі.

У чэрвені гэтага году выйшаў у сьвет аўтарскі дакумэнтальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было і які шлях мы не прайшлі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG