Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генадзь Кесьнер: «Цяжка паверыць, што наш Кароль сышоў»


Генадзь Кесьнер

Генадзь Кесьнер

У суботу, 12 верасьня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты «Новы Час».

Узгадвае журналіст Генадзь Кесьнер:

«Аляксей Сьцяпанавіч Кароль – гэта быў цудоўны чалавек: памяркоўны, разважлівы, разумны – зь ім было вельмі лёгка працаваць усім журналістам. Я ніколі ня бачыў Караля на ўздыме нэрвовым – ён заўсёды быў спакойным і добразычлівым, які да ўсіх ставіўся з павагай.

Мы нядаўна сьвяткавалі ягоны 70-гадовы юбілей, і вельмі цяжка праз колькі месяцаў казаць пра яго ў мінулым часе. Цяжка паверыць, што наш Кароль сышоў».

Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лекаваньня. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску. Дата і месца мэмарыяльнай службы будзе паведамлена пазьней.

XS
SM
MD
LG