Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім: «Аляксей Кароль быў чалавекам справы»


Алена Анісім

Алена Анісім

У суботу, 12 верасьня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты “Новы Час”.

Алена Анісім была сузаснавальніцай газэты «Новы час».

«Ёсьць людзі справы, зь якімі працаваць вельмі проста. Так лёгка і проста было з Аляксеем Сьцяпанавічам Каралём, бо мы разумелі адно аднаго з паўслова. Можна было патэлефанаваць, дамовіцца, і ўсе пытаньні вырашаліся за некалькі хвілін.

Аляксей Сьцяпанавіч зь пераліку тых людзей, якія не кідаюць словы на вецер, а тое, што рабілі – рабілі грунтоўна, прафэсійна і зь веданьнем справы. Таму ў такіх людзей і вучысься і, адначасна, набіраесься і ведаў, і імпэту, і энэргіі. Побач з такімі людзьмі меў веру, што ўсё можна рабіць, усё атрымаецца і ўсё будзе добра».

XS
SM
MD
LG