14 траўня Фрунзенскі суд Менску працягвае разглядаць справу былых кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама сяброў штабу Някляева Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты і Сяргея Вазьняка ды даверанай асобы Рымашэўскага Насты Палажанкі.
15.35 Абвешчаны перапынак да 10.00 16 траўня.
15.15 Пракурор прагартаў тамы №18- №20. Узяўся за 23-ці і 24-ці
Адвакат кажа, што дадзеныя тамы не тычацца справы, таму агалошваць іх ня трэба. Пракурор кажа, што ёсьць парадак, Крымінальна-працэсуальны кодэкс трэба выконваць.
14.58 Пракурор пераходзіць да тома №18.
14.20 Пракурор пераходзіць да тому №15. Матэрыялы тычацца Насты Палажанкі.
Пракурор чытае неразборліва.
Адвакатка распавядае, што яе падабаронная знаходзілася пад вартай 2 месяцы, адвакатцы не давалі магчымасьцяў сустракацца ня толькі сам-насам са сваёй падабароннай, але яе не дапускалі і на сьледчыя дзеяньні.
Насту неаднаразова дапытвалі без адваката. Адвакатка неаднаразова падавала скаргі.
Пракурор чытае, што праслухоўваньне тэлефонных размоваў Палажанкі санкцыянаваныя Генпракуратурай.
Адвакатка просіць агучыць прысуд Насты па крымінальнай справе 2007 году за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі. Пракурор раздражнена дае зачытаць яго адвакатцы.
Адвакатка просіць адказаць Палажанку на пытаньні.
Каму належыць аўтамабіль, у якім былі спальныя мяшкі?
Наста тлумачыць, што гэты аўтамабіль яе бацькі, машыну затрымалі, спальнікі дагэтуль не вярнулі.
Наста Палажанка распавядае, што парушалі яе правы на абарону. Кажа, што кабінэты былі вольныя, а адвакатам казалі, што яны занятыя. Наста пісала заўвагі, скаргі. Да яе не даходзілі лісты ў ізалятар СІЗА.
14.13 Пракурор пераходзіць да тому №14.
Пракурор працягвае чытаць даведкі ДАІ аб спыненьні руху транспарту 19 сьнежня на праспэкце Незалежнасьці, дакумэнты "Менсктрансу".
У Палацы прафсаюзаў страты – больш за 2 мільёны: былі адмененыя курсы, заняткі ў гуртках у мэтах бясьпекі грамадзянаў.
Даведка "Макдональдза"– недаатрыманы прыбытак з-за датэрміновага закрыцьця каля 8 мільёнаў. Пункт абмену валюты "Абсалютбанка" страты не лічыў.
14.03 Адвакат Букштынаў просіць дапытаць у якасьці сьведкі грамадзкага актывіста Міхася Пашкевіча, пракурор супраць.
14.02 Працэс аднавіўся.
12.50 Абвешчаны перапынак да 14.00
12.47 Адвакатка Тамара Сідарэнка робіць заўвагу, што не пазначаны час здымак відэаматэрыялаў, а таксама зьвяртае ўвагу, што няма пратаколу ўскрыцьця капэрты зь відэадыскам.
12.45 Пракурор чытае апісаньні відэаматэрыялаў: кандыдаты ідуць па праезнай частцы, перамовы кандыдатаў з супрацоўнікамі ДАІ. Чытае па ролях, хто што сказаў.
12.18 Пракурор пераходзіць да тома №12. Пералічвае пратакол затрыманьня Рымашэўскага, пастанову пра затрыманьне, зьмяненьні меры ўтрыманьня Рымашэўскага на падпіску пра нявыязд. Зьвесткі аб прыцягваньні Рымашэўшэўскага да адміністратыўнай адказнасьці. Характарыстыкі: "скандалы па месцы жыхарства не ўчыняе".
12.15 Адвакатка Тамара Сідарэнка робіць заяву, што дакумэнты неадпаведным чынам аформленыя. І пытаецца, як сьледчы Іваноў пазнае тых, хто тэлефанаваў?
11.28 Пракурор доўга гартае старонкі. Рапарт супрацоўніка КДБ Іванова, што ў інтэрнэце знойдзеныя 2 ролікі з удзелам Някляева, Дзьмітрыева. Пратаколы праслухоўваньня тэлефонных перамоваў. Расшыфроўкі перамоваў 18 сьнежня. Першая размова а 9-й, працягласьць 44 сэкунды. Размова Дзьмітрыева зь Някляевым, узгадваецца АБСЭ.
11.25 Працягваюцца дасьледаваньні пісьмовых матэрыялаў справы. Том 11-й.
11.10 Сьведка Галіна з Наваградка таксама прыехала ў Менск на плошчу. Пра мітынг даведалася з выступаў кандыдатаў па тэлебачаньні. Таксама начавала ў той самай кватэры. Сустракала іх Наста Палажанка.
Раніцай таксама накіравалася ў офіс БХД. Была на Кастрычніцкай побач з Палацам прафсаюзаў. Людзі выйшлі на праезную частку, Галіна была ў сярэдзіне калёны, супрацоўнікаў ДАІ ня бачыла.
Настрой у людзей быў сьвяточны, узьняты.
10.50 Наступны сьведка таксама прыехаў у Менск адмыслова на плошчу. Даведаўся з інтэрнэту пра мірную дэманстрацыю з розных сайтаў.
Сьведка распавядае, як пераначаваў у той самай кватэры, што і Валчок. Быў у офісе БХД, потым на плошчы. Распавядае, што бачыў там, як людзі выйшлі на праезную частку. Ніякіх размоваў пра тое, што пад'едуць яшчэ 2 тысячы людзей, ці што будуць супрацьпраўныя дзеяньні, не было.
Палажанка проста размаўляла на плошчы зь людзьмі, але нічога не арганізоўвала.
10.34 – 10.47 Наступны сьведка Сяргей Ваўчок.
Ведае Палажанку і Рымашэўскага. Займаўся агітацыяй, распаўсюджваў улёткі са штабу Рымашэўскага. Заклік прыйсьці на плошчу ў іх утрымліваўся. Грошай за гэта не атрымліваў. У Менск прыехаў для ўдзелу ў мірнай дэманстрацыі 18 сьнежня. Пераначаваў у знаёмых Насты. Там было чалавек 7. Раніцай пайшлі ў офіс БХД. Потым – на вакзал.
Быў на Кастрычніцкай, бачыў, што там выступілі кандыдаты. Потым людзі выйшлі на праезную частку, накіраваліся ў бок плошчы Незалежнасьці. Людзі скандавалі "Сыходзь!" Супрацоўнікаў ДАІ ня бачыў.
10.26 Сьведка Іна Чэкан адмовілася ад дачы паказаньняў.
10.24 Перапынак на 5 хвілін
10.15 Са сьведкі зьнялі кайданкі, каб расьпісаўся, і дапусьцілі. Судзьдзя сказала, што падставаў для агалошваньня пісьмовых яго паказаньняў няма.
10.09 Пракурор просіць зачытаць пісьмовыя паказаньні сьведкі. Перапынак 5 хвілінаў.
10.07 У суд прывезьлі сьведку Дзьмітрыя Брынзу пад канвоем, які сам зьяўляецца абвінавачаны па крымінальнай справе. Адвакат тлумачыць, што дадзены сьведка не абавязаны даваць паказаньні, бо сам пад крымінальнай справай. Пракурор за тое, каб сьведка даваў паказаньні. Судзьдзя прымае рашэньне, што ён будзе даваць паказаньні.
Рымашэўскі робіць заяву, каб са сьведкі зьнялі кайданкі, бо ён ня можа нават скарыстацца паперамі, якія прынёс.
10.03 Пачалося паседжаньне з заявы Ўладзімера Някляева пра 16-ю гадавіну рэфэрэндуму 1995 года, які, на яго думку, быў нелігітымным.
"Я лічу неабходным нагадаць суду, што якраз сёньня — гадавіна рэфэрэндуму 1995 году, які быў праведзены ўладай з грубым парушэньнем Канстытуцыі і закону аб усенародным галасаваньні. У адпаведнасьці зь імі пытаньні нацыянальна-гістарычнай асаблівасьці ня могуць быць вынесеныя на рэфэрэндум", — заявіў Някляеў.
Ён падкрэсьліў, што "наша мова і гісторыя прынятыя не галасаваньнем, а дадзеныя Богам. Іншая мова, іншая гісторыя — гэта іншы народ".
Някляеў мяркуе, што рэфэрэндум 1995 году зьяўляецца "фальсыфікацыяй нацыянальнай сьвядомасьці". "Ужо толькі з адной гэтай прычыны я маю права ні ў чым не давяраць сёньняшняй уладзе і хоць штодзённа выходзіць з пратэстам на плошчу", — падкрэсьліў ён.
10.00 У залі - прадстаўнікі АБСЭ і літаратар Дранько-Майсюк.
Судзьдзя — Жукоўская;
Абвінаваўца — Кажэўнікаў;
Адвакаты: Атаманчук, Лабоха, Пятровіч, Савіч, Сідарэнка, Букштынаў.
Суды за Плошчу
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Першы дзень
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Другі дзень
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Трэці дзень
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Чацьвёрты дзень
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Дзень пяты
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Шосты дзень