Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.


З дзяцінства Сяргей марыў быць афіцэрам. Ахайнасьць, выпраўка, дысцыпліна, адказнасьць, вернасьць абавязку і прысязе - гэтыя зьнешнія і ўнутраныя атрыбуты афіцэрскага жыцьця арганічна ўласьцівыя яму.

Скончыўшы сярэднюю школу, Сяргей паступіў на танкавы факультэт Свярдлоўскай ваенна-палітычнай вучэльні, якую скончыў з адзнакай ў 1984 годзе. Афіцэрскую службу пачынаў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне.



Зрабіў бліскучую ваенную кар'еру. Быў зампалітам роты, сакратаром камітэта камсамола ракетнага дывізіёна, памочнікам начальніка палітаддзела асобнага танкавага палку. У 26 гадоў стаў афіцэрам палітаддзела 2-й гвардзейскай танкавай арміі.

У 1989 годзе пераведзены служыць у Бабруйск, у палітаддзел 5-й гвардзейскай танкавай арміі. З гэтага пэрыяду яго жыцьцё зьвязанае з Беларусьсю. У канцы 1990 года, ва ўзросьце 28 гадоў, ужо быў прызначаны старэйшым інструктарам аддзела камсамольскай работы Палітупраўленьня Беларускай ваеннай акругі. Пераехаў жыць у Менск.



У 1991 годзе, пасьля забароны дзейнасьці партыі і камсамола, палічыў, што захаваньне вернасьці сваім палітычным перакананьням ёсьць сынонімам захаваньня вернасьці воінскай прысязе і афіцэрскаму абавязку. Яшчэ застаючыся на ваеннай службе, у капітанскі пагонах, узначаліў аргкамітэт за адраджэньне беларускага камсамола. У 1992-1997 гадах быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ.

У гэты ж пэрыяд пачаў асвойваць новую прафэсію - журналістыку. Працаваў карэспандэнтам газэты Міністэрства абароны Беларусі "Во славу Родины». Ужо праз паўгода, не маючы журналісцкай адукацыі, быў прызначаны рэдактарам аддзела і членам рэдкалегіі гэтай газэты. Атрымаў вайсковае званьне «маёр».

Андрэй Дзьмітрыеў, Сьвятлана Навумава, Сяргей Вазьняк


І тут зноў прыйшоў час нялёгкага маральнага выбару. У 1993 годзе ў сілу ўступіў закон, які забараняе вайскоўцам сяброўства ў палітычных партыях. А Сяргей у той час ужо актыўна працаваў не толькі ў ЛКСМБ, але і ў Партыі камуністаў Беларусі (цяпер Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет»). Давялося выбіраць паміж афіцэрскімі пагонамі і партыйным білетам. І рашэньне было прынятае такое, якое заўсёды ўласьцівае Вазьняку - ён звольніўся з войска, не даслужыўся два гады да льготнай пэнсіі, толькі каб не выходзіць з партыі.

Такі ён чалавек.

Цяпер Сяргея Вазьняка ведаюць у Беларусі як галоўнага рэдактара газэты «Таварыш», сябру праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў, актывіста дэмакратычнага руху. На выбарах 2006 года ён узначальваў прэсавую службу адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. У 2010 годзе стаў адным з ініцыятараў і кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

Па выхадзе з-за кратаў 21 траўня


У яго выдатныя дзеці. Дачка Юлія ў гэтым годзе заканчвае унівэрсытэт у горадзе Рыека (Харватыя). Яна - будучы спэцыяліст па балканскай лінгвістыцы, ужо цяпер сумяшчае вучобу з працай у складзе навуковага калектыву па стварэньні першага ў гісторыі беларуска-харвацкай і харвацкай-беларускага слоўніка. Сын Аляксей вучыцца на другім курсе БДУ, ён будучы дызайнэр.

У Сяргея два захапленьня - кнігі і футбол. Ён сам кажа, што камуністам яго зрабіў раман Віктара Гюго «Адрынутыя». А кожную нядзелю, у любое надвор'е, яго можна ўбачыць з кампаніяй шматгадовых сяброў на футбольнай пляцоўцы. Гэта захапляльнае відовішча, калі 49-гадовы Вазьняк носіцца з мячом па полі на роўных з 25-30-гадовымі хлопцамі.

Сяргей быў арыштаваны раніцай 20 сьнежня 2010 года. Адседзеў 41 суткі ў сьледчым ізалятары КДБ па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Цяпер судзяць па «мяккаму» 342-му артыкулу Крымінальнага кодэксу разам з Уладзімерам Някляевым і іншымі калегамі па дэмакратычным руху.

Мы ведаем, што і на судзе ён будзе трымацца так, як трымаецца ўсё сваё жыцьцё - па-афіцэрску.

Аляксей Елісееў, намесьнік старшыні партыі "Справядлівы сьвет"



Усе партрэты на фоне кратаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG