пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:48

Грамадзтва

Чытаем і слухаем Васіля Быкава

19 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, вялікага беларускага пісьменьніка, грамадзкага дзеяча, які стаяў ля вытокаў апошняга нацыянальнага Адраджэньня.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На хвалях Свабоды ўпершыню прагучалі шмат якія творы пісьменьніка і ў аўтарскім чытаньні, і ў выкананьні дыктараў, а ў 2002 годзе ў студыі Свабоды Быкаў начытаў свае ўспаміны “Доўгая дарога дадому”.

У архіве беларускай Свабоды захаваліся запісы голасу Васіля Ўладзіміравіча Быкава розных гадоў. У сваіх інтэрвію ён выказваўся пра літаратуру і палітыку, мінуўшчыну і сучаснасьць. Год таму палітыкі і грамадзкія дзеячы, пісьменьнікі і мастакі, дыпляматы і музыкі чыталі ў эфіры Свабоды ўлюблёныя фрагмэнты быкаўскіх твораў. Гэтымі днямі, калі спаўняецца 85-гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, мы паўтараем архіўныя запісы – ад першага чэрвеня гучала “Доўгая дарога дадому”. Перадачу “Чытаем Быкава” слухайце штодня ў вечаровым эфіры і на сайце Свабоды.

У дзень 85-ых угодкаў з дня нараджэньня Васіля Быкава ў эфіры і на сайце – успаміны сяброў Васіля Ўладзімеравіча, рэпартажы з імпрэзаў.

Гл.таксама:

“У Віцебску мусіць быць помнік Васілю Быкаву!”
У Менску ўзгадвалі Быкава
З. Пазьняк: “Веліч Быкава адбілася ў гістарычным выбары”
І. Сурвіла: “Браць прыклад з мужнасьці Быкава”
Р. Барадулін: “Там, дзе Быкаў – там Беларусь”
У Бычкі да Быкава
Быкаў, або Як я вучыўся чытаць па-беларуску
Людзі ўскладаюць кветкі да магілы Быкава
“Быкаў на Свабодзе” (Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).
Слухаем Быкава. "Доўгая дарога дадому"
Быкаўскія творы голасам вядомых беларусаў
У Бычках ушанавалі Быкава
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: лявон
19.06.2009 13:59
з днем нараджэньня, Васіль Уладзімеравіч

Імя:: Кастусь Горад:: Ушачы
19.06.2009 21:40
Гадзіну таму вярнуўся з Бычкоў. Бываю там штогод, гэтым разам паехаў на ровары - жывучы ва Ўшачах гэта няцяжка нават у мае 59: 20 кіламетраў - і ты ўжо ў Бычках. Праўда, шлях туды крыху азмрочыў моцны заходні вецер. Затое назад мой Stels-310 ляцеў птушкай. Ураджаньне ад прысутнасці на імпрэзе дваістае. Як ні круці, але атрымліваецца, што мы, беларусы, і наш нацыянальны гонар, нашага выбітнага пісьменніка Васіля Быкава, падзялілі напапалам, як падзялілі Саюз пісьменнікаў, БНФ, Саюз палякаў. Спачатку сваю імпрэзу правялі ўлады са сваім саюзам пісьменьнікаў, сваім рускамоўным выкладчыкам беларускай мовы і школьнікамі, якія , прачытаўшы ўрыўкі з быкаўскіх твораў па-беларуску, упэўнена перайшлі на расейскую мову. Alter ego! Калі ўладная імпрэза скончылася, пачалася другая, непажаданая для ўладаў дзея, на якой я прысутнічаў ад самага пачатку. Пра яе я таксама ня буду падрабязна распавядаць - куды лепш за мяне гэта зробяць прафэсійныя журналісты. Мяне ўразіў менавіта гэты падзел Быкава, які, на мой погляд, гэтаксама немагчымы, як у матэматыцы дзяленьне на нуль. Не ўяўляю сабе, каб такім чынам праводзіліся імпрэзы з нагоды гадавін Джэка Лондана, Джона Стэйнбека, Аляксандра Дзюма ці Станіслава Лема. Хацелася б пачуць тлумачэньні хаця б з боку арганізатараў другой імпрэзы, бо зьвяртацца да першай марна - хутчэй дачакаешся адказу ад Папы Рымскага ці нават ад самога Госпада. І другое. На мой погляд, пара паставіць пытаньне аб увекавечаньні памяці Васіля Быкава на ягонай радзіме. Маю на ўвазе ня Бычкі, а Ушачы. Драўляная будыніна ў Бычках, бервяновыя сьцены якой да таго ж пафарбаваныя ў дзікі блякла-жоўты колер, што, на мой погляд, зьяўляецца апагеем бязгустоўнасьці і бязглуздзіцы, ня можа лічыцца годнай памяцьцю аб нашым нацыянальным пісьменьніку. Ва Ўшачах ёсьць вуліца імя былога дырэктара мясцовага лязгасу. Ёсьць вуліца імя капітана-аўганца. Нават вуліца заўчасна памерлага мясцовага трэнера па дзю-до. Хай так. Але тады павінна быць і вуліца імя Васіля Быкава. І я лічу, што ёй павінна стаць цяперашняя вуліца Ленінская, па якой ў Бычкі сёньня ехалі ўсе ўдзельнікі імпрэзы і па якой туды будуць ездзіць яшчэ многія гады нашыя нашчадкі. Але зразумела, што мне, простаму чалавеку, гэтую справу ня зрушыць. Але я гатовы дапамагчы па сваіх сілах. Хацеў бы пачуць і на гэты конт меркаваньне знакамітых людзей. Што, напрыклад, сказаў бы на гэты конт Рыгор Барадулін, які сёньня таксама быў на радзіме свайго сябра?