Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на Ўсходніх могілках людзі ўскладаюць кветкі да магілы народнага пісьменьніка Васіля Быкава і ўзгадваюць яго словы, кнігі, учынкі.

15-я гадзіна дня. Магіла Васіля Быкава была ўжо ў кветках, калі тут сабраліся сябры Быкава, палітыкі, журналісты. Белыя і чырвоныя гвазьдзікі ыўсклала ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна Быкава, пачаўся імправізаваны мітынг памяці.


Паэт Анатоль Вярцінскі нагадаў выказваньні Васіля Быкава, якія назваў “запаветам”.


На думку палітыка Юрыя Хадыкі, бяз Быкава не было б і тых “невялікіх перамог дэмакратыі”, якія ўдалося здабыць у 1990-х.


Генадзь Бураўкін адзначыў вялікі гуманістычны талент пісьменьніка і ягоную грамадзянскую пазыцыю, зь якой і сёньня “хацелі б не лічыцца, але ня могуць”.


Паэт Уладзімер Някляеў нагадаў размову з Васілём Быкавым у 1991 годзе, адразу пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці: “Васіль Уладзімеравіч казаў, што радавацца рана, ня з нашым шчасьцем, для беларусаў барацьба за сувэрэнітэт толькі пачынаецца”.

Сваімі думкамі пра Васіля Быкава падзяліліся таксама Аляксандар Казулін, Сяргей Законьнікаў, пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, іншыя вядомыя асобы.

Ігар Ліхавы
Сяргей Законьнікаў
Аляксандар Казулін

Да магілы Васіля Быкава ўсьцяж ідуць людзі з кветкамі.

Генадзь Бураўкін і Ірына Быкава


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG