Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бычкі да Быкава


Хата В.Быкава, Бычкі
Хата В.Быкава, Бычкі

Дэлегацыя прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяй і палітычных партый накіроўваецца ў вёску Бычкі, каб ушанаваць 85-годзьдзе з дня нараджэньня Васіля Быкава.


На радзіме пісьменьніка ў Вушацкім раёне Віцебскай вобласьці адбудзецца ўручэньне прэміі “За свабоду думкі”.

Штогадовая прэмія заснаваная год таму “Рухам за Свабоду”, яе ўручэньне прымеркаванае да дня нараджэньня Васіля Быкава. Летась ляўрэатамі былі Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, Павал Севярынец.

Імя сёлетняга ляўрэата назавуць на ганку дома-музэя Васіля Быкава ў Бычках каля 16 гадзін.

Сваю імпрэзу ў музэі Быкава ў музэі ў Бычках і ў Доме культуры ў Вушачах правядуць і мясцовыя ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG