Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь без палітвязьняў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Сёньня на волю выйшлі апошнія з-за кратаў палітвязьні – Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. ТЭМА ДНЯ.






А.Кіма ўразіла, колькі людзей сядзіць ні за што

Андрэй Кім вярнуўся дадому ў Менск, на Прытыцкага 124, толькі ўвечары. Там яго ўжо чакалі журналісты, шмат фотакарэспандэнтаў.


Інтэрвію Андрэя Кіма





В.Вячорка: гэта ёсьць і своеасаблівы сыгнал Маскве

Вызваленьне палітвязьняў ёсьць вынікам комплекснага ўзьдзеяньня нацыянальнай і міжнароднай кампаніі, заявіў першы намесьнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка.


Віктар Івашкевіч: Рэжым ня ў стане ўтрымліваць канфрантацыю з Эўропай



Камэнтуючы вызваленьне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў:

“Рэжым ня ў стане з фінансава-эканамічных прычын утрымліваць пазыцыю жорсткіх рэпрэсій унутры краіны і канфрантацыі з Эўропай. У сытуацыі нявысьветленасьці ўзаемаадносінаў з Расеяй, перш за ўсё ў эканамічным пляне, Лукашэнку трэба шукаць іншыя крыніцы фінансаў. Тым больш што спробы знайсьці іх у трэцім сьвеце не апраўдаліся. Таму крокі робяцца. Лукашэнка паспрабуе дамагчыся, каб Эўропа задаволілася гэтымі двума чыньнікамі: палітвязьняў вызвалілі, кандыдатаў у дэпутаты ня будуць біць палкамі падчас выбарчай кампаніі”.



П.Севярынец: “Пра рэальнае паляпшэньне казаць не выпадае”

Меркаваньне беларускага палітыка, былога палітвязьня Паўла Севярынца:

“Найперш, дзякуй Богу, хлопцы на волі! Яны - сапраўдныя героі, малайцы, вытрымалі. У палітычным сэнсе вызваленьне Кіма і Парсюкевіча - гэта адказ беларускага рэжыму на перамовы Лукашэнкі зь Мядзьведзевым. Відавочна, што не дамовіліся па пастаўках газу. Рэжыму цяпер патрэбен Захад. Таму гульня працягваецца. Пра рэальнае паляпшэньне сытуацыі казаць не выпадае. Але абмен, як кажуць, ідзе”.


Мірэй Мюсо: Мы спадзяемся на новыя крокі


Амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо пракамэнтавала вызваленьне палітвязьняў Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма:

“Мы вельмі рады гэтаму новаму важнаму кроку, які быў зроблены беларускімі ўладамі. Мы спадзяемся, што будуць і новыя крокі, якія дазволяць усталяваць шчыльнейшыя стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”.



Зьміцер Дашкевіч: гэта крокі ўмоўнай лібэралізацыі

Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч назваў вызваленьне ўсіх палітвязьняў у Беларусі тактычным крокам Аляксандра Лукашэнкі:

“Памыляюцца тыя людзі, якія лічаць, што гэта зьмена стратэгічнага курсу палітыкі Лукашэнкі. Пад ціскам зьнешніх сіл і ўнутраных абставінаў ён быў вымушаны пайсьці на гэтыя крокі. Ніводзін з палітвязьняў ня быў прызнаны невінаватым. Таму ня трэба тут цешыць сябе непатрэбнымі ілюзіямі. Лукашэнка цяпер нацэлены на тое, каб легітымізаваць сваю ўладу, і пакуль яўнай небясьпекі для сябе не адчувае, ён вось гэтыя крокі ўмоўнай лібэралізацыі робіць”.


Першае інтэрвію Сяргея Парсюкевіча



Сяргей Парсюкевіч адбываў пакранньне ў Менскай калоніі №1, Андрэй Кім – у Бабруйскай калёніі.

Андрэй Кім быў пакараны 1,5 гадамі зьняволеньня за за пагрозу міліцыянту падчас мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня пасьля ўдзелу у мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. Паводле прысуду, ён зьбіў міліцыянта, але Парсюкевіч заяўляў, што насамрэч зьбілі яго.


У амбасадзе ЗША ў Беларусі назвалі вызваленьне С.Парсюкевіча і А.Кіма важнай падзеяй. На гэты конт чакаецца заява Дзярждэпартамэнту ЗША.


А.Лябедзька:”Лукашэнка дэманструе сваю слабасьць”

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў добрай навіной тое, што выйшаў з турмы апошні палітвязень.

М. Статкевіч: “Лукашэнка робіць захады ў бок Эўропы”

Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі, былы палітвязень Мікола Статкевіч паведаміў “Свабодзе”, што асабіста павіншаваў Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма з вызваленьнем. Палітык, аднак, не выказвае аптымістычных спадзяваньняў. Яго аргумэнты:

“Лукашэнка зараз робіць пэўныя захады ў бок Эўропы. Але гэта ніякім чынам не паўплывае на зьмены да дэмакратызацыі ў Беларусі. Бо цяпер усё зводзіцца да сумленных выбараў, каб лічылі галасы. Але лічыць галасы ў нас ня будуць. Гэта ўжо відавочна. Выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў сфармаваныя. У ключавых камісіях — участковых — апазыцыя фактычна не прадстаўленая. І, такім чынам, машыну фальсыфікацыяў ламаць ніхто не зьбіраецца”.

Т.Кім: “Гэта такое шчасьце – убачыць сына на волі”

Тацяна Кім, маці 22-гадовага Андрэя Кіма, сказала, што пакуль яшчэ не размаўляла з сынам пасьля яго вызваленьня.




“Ліцэнзіі бізнэсоўца мяне пазбавілі – пайду ў палітыку”


Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, які апоўдні 20-га жніўня выйшаў на волю з менскай калёніі, паведаміў, што вызвалілі яго на падставе указу Аляксандра Лукашэнкі, пры гэтым сам указ яму не паказалі.



Сяргея Парсюкевіча пасадзілі з былымі міліцыянтамі
С.Парсюкевіч: "Гэта палітычная расправа"
Сяргей Парсюкевіч: “Сваю віну не прызнаю катэгарычна”


Т.Кім: “Мой сын -- сумленны грамадзянін Беларусі"
Андрэй Кім ужо паўгода за кратамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG