Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кіма ўразіла, колькі людзей сядзіць ні за што <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Андрэй Кім вярнуўся дадому ў Менск, на Прытыцкага 124, толькі ўвечары. Там яго ўжо чакалі журналісты, шмат фотакарэспандэнтаў.

На ганку дому Андрэй Кім даў журналістам інтэрвію – удома чакала маці, таму размова была вельмі кароткая. Ён распавёў, што ягонае вызваленьне адбылося фактычна за 7 хвілін. Ён працаваў уноч – яго выклікалі з працы, не далі паспаць, сказалі “Ты вольны”, паказалі ўказ пра памілаваньне, далі даведку аб тым, што ён памілаваны, і ня даўшы нават сарбраць рэчы фактычна “выкінулі” з Бабруйскай калёніі. Ён сеў на маршрутку, прыехаў у Менск, дадому дабраўся на мэтро.

Паводле Андрэя, ягонае галоўнае ўражаньне з турмы – гэта тое, што вельмі шмат людзей, кажучы ягонымі словамі, сядзіць ні за што. Паводле яго, ён думаў, што ён такі адзін – а аказалася, што такіх людзей, – прадпрымальнікаў, вучоных, музыкаў – вельмі шмат, і ўсе сядзяць па 6-8 гадоў. Так што Андрэй лічыць, што яму яшчэ пашанцавала, што яму далі толькі 1,5 года...

Настрой у Андрэя добры, ён вельмі задаволены. Андрэй казаў, што заўсёды верыў, што яго вызваляць датэрмінова.

На пытаньне пра свае далейшыя пляны Андрэй Кім адказаў, што ён застаецца палітычна актыўным чалавекам, але пра дакладныя пляны не казаў – паводле яго, ён спачатку параіцца і потым скажа. Але мяркуючы паводле ягонага настрою і па тым, што ён казаў аб турме, відаць, што ён ня будзе сыходзіць кудысьці ў цень.







Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG