Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Кім ужо паўгода за кратамі


Сёньня шэсьць месяцаў, як за кратамі знаходзіцца моладзевы актывіст Андрэй Кім. У турме яму застаецца правесьці яшчэ год.

Андрэй Кім нарадзіўся 26 лютага 1986 году ў Менску. Скончыў Менскую нацыянальную беларускую гімназію № 4. Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа і на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Актывіст моладзевага і хрысьціянскага руху.

Тройчы асуджаўся паводле Адміністрацыйнага кодэксу, як правіла, за дробнае хуліганства і нецэнзурную лаянку. Першы раз – у часе ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе (12 сутак арышту). Другі раз – у 2007 годзе пасьля затрыманьня ў часе сьвяткаваньня “Гэлаўіну” (7 сутак арышту). Трэці раз – 21 студзеня 2008 году пасьля мітынгу прадпрымальнікаў (10 сутак арышту і штраф 1 мільён 50 тысяч рублёў). Неўзабаве пасьля гэтага яго абвінавацьлі ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі. 22 красавіка 2008 году Андрэй Кім асуджаны на паўтара году калёніі агульнага рэжыму.

Адзін дзень у сям'і палітвязьня Андрэя Кіма
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG