Грамадзтва

Хуліганства, тэракт ці правакацыя?

04.07.2008 07:37

4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух самаробнага прыстасаваньня.



Калі вы сьведка выбуху, хосьці з вашых сваякоў пацярпеў, лістуйце rferl.minsk@gmail.com, званіце 280 37 81 (менскі гарадзкі), 650 52 98 (Вэлкам).

40 пацярпелых у шпіталях, зь іх 3 у цяжкім стане
 
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, у выніку выбуху каля стэлы “Менск – горад-герой” па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 54 асобы.

УДАКЛАДНЕНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ АБ ПАЦЯРПЕЛЫХ:
  • «Паранена 46 чалавек, 54 чалавекі зьвярнуліся да мэдыкаў з рознымі скаргамі», – заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандар Касінец.

Шушкевіч: “Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня” 

Ці можа ахова дазволіць кіраўніку дзяржавы заставацца ў небясьпечным месцы пасьля выбуху альбо страляніны, асабліва калі няма гарантыі, што яны не паўторацца?

Фотаздымкі зь месца выбуху

Рэжым аховы сьвяточных імпрэзаў не зьмяняецца

Міліцыя кваліфікуе выбух на праспэкце Пераможцаў, ад якога пацярпелі дзясяткі людзей, як хуліганства. Што да іншых сьвяточных імпрэзаў, заплянаваных на дні сьвятаў, то яны не адмяняюцца.

“З выбуху трэба зрабіць высновы для апазыцыі”

Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 4 ліпеня, пятніцу. 

З інтэрвію А.Лукашэнкі «Комсомольской Правде» 3 ліпеня: 

  • «…Насцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амеэрыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа – будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі... Тады заказчык наогул быў бы задаволены».

Бомбы ў клюмбах, пад’ездах, машынах

Раней за сёньняшні выбух у цэнтры Менску, ад якога пацярпелі паўсотні чалавек, было некалькі гучных гісторый, калі самаробныя бомбы падкладалі пад аўтамабілі, у пад’езды, у кветкавыя клюмбы, ці нават тэрарысты прыносілі іх з сабой.


“Ня думала, што ў нас такое могуць зрабіць!”

Наш карэспандэнт наведаў шпіталь, у якім знаходзяцца пацярпелыя ад выбуху.

Апазыцыя непакоіцца, што ў выбуху могуць абвінаваціць яе

Прадстаўнікі палітычных партыяў асьцерагаюць улады ад выкарыстаньня выбуху як нагоды для новай хвалі барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.

”Зьдзівіла: усё ў крыві, а гуляньне працягвалася далей”

28-гадовая Ліля Мельнік, якая знаходзіцца ў 6-м шпіталі з параненымі нагамі, была ў эпіцэнтры выбуху.

Навумаў кажа пра другое выбуховае прыстасаваньне


Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што 4-га ліпеня міліцыя знайшла другое выбуховае прыстасаваньне, якое не было выкарыстанае.

У 6-м шпіталі зроблена 26 апэрацыяў


Галоўны лекар 6-га шпіталя Віктар Гурко паведаміў лік параненых, якіх прывезьлі ў ягоную ўстанову, -- 31.

САМЫЯ НАШУМЕЛЫЯ ВЫБУХІ Ў БЕЛАРУСІ
:

  • У 1997 г. у выніку выбуху бомбы, закладзенай у сьмецьцезборнік, у сваім доме быў забіты Яўген Мікалуцкі, кіраўнік кантрольна-рэвізійнай управы па Магілёўскай вобласьці. За гэта было асуджана 2 чалавекі.
  • У 1997 г. спрацавала выбуховае прыстасаваньне, закладзенае пад будынак Савецкага суду Менску. У гэтым інцыдэнце ніхто не пацярпеў, і ніхто ня быў за яго пакараны. 
  • У 2004 г. у адной са школаў Пухавіцкага раёну вучань паспрабаваў разабраць выбуховае прыстасаваньне. Пацярпелі 9 дзяцей.
  • У 2005 г. у Віцебску 14 верасьня выбуховае прыстасаваньне спрацавала на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкту Фрунзэ. Пацярпелі двое мінакоў: жанчына і 16-гадовы школьнік. Вінаватыя ня знойдзеныя.
  • Праз 2 тыдні 22 верасьня ў Віцебску адбыўся другі выбух. Было паранена каля 40 чалавек. Міліцыя ў пошуках вінаватых рабіла ператрусы ў кватэраў сябраў апазыцыі. Вінаватыя ня знойдзеныя.

Міліцыя пра выбух: “Болей за два дзясяткі пацярпелых

Прэсавая службы Менскай гарадзкой міліцыі распаўсюдзіла паведамленьне аб выбуху на праспэкце Пераможцаў, які адбыўся ноччу 4-га ліпеня. Менская міліцыя кваліфікуе здарэньне як хуліганства.


Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды выбуху ў Мінску

Аляксандр Мілінкевіч выказвае свае спачуванні ўсім пацярпелым ад выбуху, што адбыўся ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

“Любыя гвалтоўныя дзеянні, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе мірных людзей, непрымальныя і падлягаюць асуджэньню. Зьвяртаюся да праваахоўных органаў правесці ўсебаковае аб’ектыўнае і галоснае расследаванне дадзенага здарэння, недапушчальнага для Беларусі", - заявіў лідэр Руху “За Свабоду”.

С. Калякін не выключае правакацыю ўладаў

Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін перакананы, што сёньня Беларусь прачнулася ў іншай сытуацыі.


М.Грыб: «Гэта не хуліганства, гэта тэракт»


Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб мяркуе, што выбух у часе канцэрту ў Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі УУС Менгарвыканкаму.

БНФ папярэджвае ўлады – не выкарыстоўваць выбух для барацьбы з апанэнтамі


Партыя БНФ выступіла з заявай у сувязі з выбухам на канцэрце да афіцыйнага сьвята Дня рэспублікі

Некаторыя зь параненых ў рэанімацыі

У 6-м менскім шпіталі знаходзіцца каля 30 пацярпелых у часе выбуху. У многіх пацярпелых ад выбуху паранены рукі і ногі. У шпіталь абмежаваны доступ. Чакаюць прыезду А. Лукашэнкі. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

Міліцыя шукае арганізатараў выбуху на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці. “Мы адпрацоўваем усе вэрсіі выбуху, цяпер найбольш верагоднай вэрсіяй зьяўляецца хуліганства”, - паведаміў начальнік ГУУС Менску Анатоль Куляшоў.

У праваахоўчых ворганах не выключаюць, што чалавек, які пранёс выбуховае прыстасаваньне, можа быць сярод пацярпелых. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі прадстаўнікі праваахоўчых ворганаў.







Так выглядае месца выбуху зараз



Месца выбуху





Супрацоўнік спэцслубжаў перашкаджае здымкам

















Міліцыя шукае чарнявага мужчыну

Інтэрфакс паведамляе, што праваахоўныя органы шукаюць «чарнявага мужчыну», які можа быць датычны да выбуху на канцэрце.

Міліцыянты ад сьведак даведаліся, што многія з пацярпелых незадоўга да выбуху бачылі мужчыну, якія пакінуў пад елкай пакунак.

На месцы здарэньня знойдзеныя фрагмэнты выбуховага прыстасаваньня. На кадрах з месца інцыдэнту, паказаных па ОНТ, бачныя цьвікі і іншыя мэталічныя прадметы, якімі было начыненае прыстасаваньне.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведамляе, што сьвяточны канцэрт ля стэлы Менск горад-герой працягваўся і пасьля выбуху, да глыбокай начы.

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў не дапусьцілі панікі сярод гледачоў»,-- піша БелТА.

Навумаў: у часе выбуху ніхто не загінуў

Міністар унутраных справаў Беларусі Уладзімер Навумаў паведаміў, што па факце выбуху ў часе сьвяточнага канцэрту ў Менску заведзеная крымінальная справа.

У самы бліжэйшы час праваахоўчыя органы вызначацца ці будуць яны кваліфікаваць гэты выпадак як тэракт. Паводле ягоных словах, загіблых у часе выбуху няма, але ёсьць параненыя.

Выбух адбыўся ў натоўпе на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Пераможцаў. У натоўпе пад час канцэрту было паўмільёна чалавек. Панікі пасьля выбуху не назіралася,-- паведаміў Першы канал БТ. А Лукашэнка, які быў на гэтым канцэрце, прыйшоў на месца здарэньня і асабіста кіраваў дзеяньнямі па ліквідацыі наступстваў.

Выбух у Менску: Рэакцыя ў блогах і на форумах 

 

Відэа выбуха з сайту Хартыя-97

 

 







Belarus – Explosion. The Day of republic celebration. Minsk 04jul2008





 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 30)
Імя:: Из России Горад:: Магадан
04.07.2008 08:02

Было ли это покушением на Лукашенко ?


Імя:: Антон
04.07.2008 09:50

Это была провокация спецслужб, а не покушение на Лукашенко.


Імя:: БР
04.07.2008 09:53

Не, конечно, не было это покушением. Это, скорее всего очередная "Белоруская вызвалительная армия" из 1-2 идиотов


Імя:: Мікола Горад:: Літва
04.07.2008 09:59

“Глава ГУВД Минска генерал Анатолий Кулешов заявил, что речь идет о "хулиганстве недовольных тем, что в Минске проводится красивый праздник"” – гэта дзіцячая вэрсія здарэньня, бо па часу, месцы і колькасьці ахвяр 2 выбухаў тут тыповы тэракт. Відавочна, што КДБ РБ працуе вельмі непрафэсійна і не кантраляваў сітуацыю (ужо націскалі на чарку і шкварку, не вядзецца ніякай прэвэнцыйнай працы або, як раней, самы ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы тэракту). Тое што кіраўнік РБ сам кінуўся ўначы разбірацца на месцы выбухаў пярэчыць правілам аховы жыцьця такіх VIP і наступным разам бамбісты сустрэнуць фугасам, РПГ-7 ці снайперам такога сапёра пасьля правакацыйных выбухаў. Сама арганізацыя масавага канцэрта ўначы вялікая памылка арганізатараў і кіраўніцтва Менску.
Для кіраўніцтва КДБ РБ прасьцей сажаці за дрот юнакоў з вуліц, што нечым незадаволены і стаяць з плякатамі, а тут усё відаць як на далоні - чужы танкіст не можа кіраваць дзяржбяспекай РБ, бо проста невук у справах арганізацыі бясьпекі грамадства і дзяржаўнай выведкі. У. Жадобін мусіць падаць у адстаўку разам з камандуючымі міліцыяй Менску і РБ па прафэсійнай некампэтэнцыі. Спачуваньне ахвярам тэракту.
Тое што далей сьпявалі і скакалі абсалютнае дзікунства уладаў Менску і арганізатараў канцэрту, У.Навумаў так рады
што усе жывыя, што не заўважае 50 параненых і вырванага акопа ў зямлі.


Імя:: Вадзім Горад:: Смаргонь
04.07.2008 10:25

нешта мне здаецца, што усіх сабак павесяць на апазіцыю. адныя словы: "хулиганство недовольных тем, что в Минске проводится красивый праздник" чаго каштуюць. і мне усе ж так думаецца, што гэта было спланавана гэбэ нарярэдадні выбараў. але не зусім зразумела. больш дзейсна гэта было рабіць у 2006 годзе. цяжка адказаць...


Імя:: Michal Горад:: Miensk
04.07.2008 11:06

Непадалёку знішчаныя ў 60-я гады мусульманскія могілкі і мячэць, на падмурках якой зараз рэстаран...


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
04.07.2008 11:28

Ja prinoszu soboleznowanija naszemu Bielaruskomu Narodu.Slawa Bogu czto niet pogibszih.Ja dumaju czto etot tierroristiczieskij akt sowierszili islamisty.Krow iz nosa no etogo padonka nado najti i nakazat.O slucziwszemsia mogu tolko skazat odno,koszmar.


Імя:: Ананім
04.07.2008 11:33

Адразу паьля выбуху на месцы здарэньня аказаўся А. Лукашэнка, які пацікавіўся станам пацярпелых.

Пакуль схіляюцца да вэрсіі "хуліганства".

Ачапленьне было адстойнае, сам прайшоў празь яго без праблем, быў з заплечнікам, ніхто нават нічога не праверыў, пранось што хочаш(з камэнтару).


Зразумела, што гэна не "хуліганства", а тэракт. Вэрсыі две: правакацыя лукашэнкавых сьпяцоў па прыкладзе псэўдачачэнскіх "тэрарыстоў" з расейскага КГБ, тым больш напярэдадні выбараў, якія маюцца быць байкатаванымі (найбольш верагодная вэрсыя), і садысцкая выхадка лукашэнкаўскага электарату(магчымасьць проста кідаць шкляныя бутэлькі ў галовы суграмадзян са згоды ОМОНаўцоў іх, відаць, ужо не задавальняе).
Пацярпелых сапраўды шкада, нягледзечы на стан, у якім тыя знаходзіліся перад тэрактом.
Не зьдзіўлюся, калі цяпер пачнуцца ператрусы ў рэдакцыях апазыцыйных СМІ і кватэрах іншых "унутраных ворагоў", "здраднікоў славянскага адзінства і адзінаправільнага пуці". А наконт панікі, дык проста ніхто толкам нічога не зразумеў. Што атрымоўваецца, калі здараецца паніка, і як пры гэным зладжана працуе міліцыя, мы ўпэніліся ўжо на прыкладзе Нямігі-1999...

“Глава ГУВД Минска генерал Анатолий Кулешов заявил, что речь идет о "хулиганстве недовольных тем, что в Минске проводится красивый праздник"”(з каментару).

Не бачыў гэны Куляшоў сапраўдных сьвятаў. Няхай хаця ў Паўночную Карэю-б зьезьдзіў.)))




Імя:: навіцкі
04.07.2008 11:35

Адразу паьля выбуху на месцы здарэньня аказаўся А. Лукашэнка, які пацікавіўся станам пацярпелых.

Пакуль схіляюцца да вэрсіі "хуліганства".

Ачапленьне было адстойнае, сам прайшоў празь яго без праблем, быў з заплечнікам, ніхто нават нічога не праверыў, пранось што хочаш(з камэнтару).


Зразумела, што гэна не "хуліганства", а тэракт. Вэрсыі две: правакацыя лукашэнкавых сьпяцоў па прыкладзе псэўдачачэнскіх "тэрарыстоў" з расейскага КГБ, тым больш напярэдадні выбараў, якія маюцца быць байкатаванымі (найбольш верагодная вэрсыя), і садысцкая выхадка лукашэнкаўскага электарату(магчымасьць проста кідаць шкляныя бутэлькі ў галовы суграмадзян са згоды ОМОНаўцоў іх, відаць, ужо не задавальняе).
Пацярпелых сапраўды шкада, нягледзечы на стан, у якім тыя знаходзіліся перад тэрактом.
Не зьдзіўлюся, калі цяпер пачнуцца ператрусы ў рэдакцыях апазыцыйных СМІ і кватэрах іншых "унутраных ворагоў", "здраднікоў славянскага адзінства і адзінаправільнага пуці". А наконт панікі, дык проста ніхто толкам нічога не зразумеў. Што атрымоўваецца, калі здараецца паніка, і як пры гэным зладжана працуе міліцыя, мы ўпэніліся ўжо на прыкладзе Нямігі-1999...

“Глава ГУВД Минска генерал Анатолий Кулешов заявил, что речь идет о "хулиганстве недовольных тем, что в Минске проводится красивый праздник"”(з каментару).

Не бачыў гэны Куляшоў сапраўдных сьвятаў. Няхай хаця ў Паўночную Карэю-б зьезьдзіў.)))




Імя:: серабранка
04.07.2008 11:44

Што гэта было - новы аргумэнт у спрэчцы з Расеяй за кошт газу ці будуць закрываць усе грамадзкія арганізацыі??


Імя:: Dim Горад:: Mensk
04.07.2008 12:16

Совешенно очевидно, что власти толкают
Беларусь к гражданской войне.
Все начинается с судей - марионеток, которые выносят приговоры к заключению
по указанию властей. С начала года в Беларуси сотни арестованных людей, которые
протестовали против политики властей.
И только единицы оправданы.
Многими из них будет двигать месть.
Колесо ненависти начало раскручиваться.


Імя:: Пятрусь
04.07.2008 12:18

Даўно было відавочна, што перад крывёй сваіх суграмадзянаў гэты рэжым не спыніцца.

Наперадзе стыхійны байкот выбараў - людзі не бачаць сэнсу ісьці на рэжымныя выбары, і не пойдуць... таму адзіная магчымасьць загнаць людзей на выбары, гэта аб'яднаць іх агульнай пралітай крывёю ды агульным ворагам, хай і зымітаваным...


Імя:: Пятрусь
04.07.2008 12:35

Пасьля выбуху з бундэстаге ў Германіі пачаліся сапраўдныя рэпрэсіі...

Трэба чакаць, што рэжым выкарыстае гэты выбух як нагоду, далей праводзіць яшчэ больш жорсткія чысткі.

Адно толькі ўсім вядома, што палітычная прастора Беларусі ўжо зачышчана далей няма куды, гэта значыць, што рыхтуецца тэррор ужо не супраць палітычна ангажаваных асобаў, а супраць простых беларусаў, што крыху незадаволена гавораць на сваіх кухнях пра Лукашэнку....

Цяпер на кожнага можна павесіць - тэрарыст...

Згодна іншым крытэрам гэты выбух ёсьць вялікай памылкай улады, ды паскорыць канец рэжыма... такое ўражаньне, што апошнім часам рэжым сам сабе памылковымі дзеяньнямі спрабуе перарэзаць глотку...


Імя:: Patriot
04.07.2008 13:07

Да,Хартия-97 прибыла задолго до выбуха.


Імя:: Зьміцер.
04.07.2008 14:42

Злачынная ўлада і кіруе па злачыннаму.
Чарговы піарны ход лорда Белла.
Паглядзіце які прэзідэнт смелы, а яго ж хацелі ўзарваць.


Імя:: Пятрусь
04.07.2008 15:14

Наступным па аналёгіі з выбухамі ў Віцебску трэба чакаць арыштаў якіх другарадных апазіцыянераў, якіх выпусьцяць ціха пасьля выбараў, з-за адсутнасьці доказаў...


Імя:: Тэрарыст
04.07.2008 17:35

Радуемся! Не налепкамі аднымі жывы чалавек!!!


Імя:: Korj Горад:: Менск
04.07.2008 17:37

Ат, ужо й сюды БыдлаРосс дапоўз! Ну мазахіст, не цяжка па-беларуску чытаць? Ці ў вас там на трох апэратараў адзін лейтэнант-перакладчык? Каб была ў нас хоць з 1-2 змагароў армія, дык рванулі б (...), а не быдлякоў пад елкай.


Імя:: БР
04.07.2008 19:28

@Ці ў вас там на трох апэратараў адзін лейтэнант-перакладчык?@

Ну что вы, переводчику ещё в прошлом месяце старлея дали.


Імя:: Антон Горад:: Жыткавiчы
04.07.2008 20:05

Вспомните 70-е годы,Камбоджа,Пол Пот и Иенг Сари.Угадайте с трех раз,откуда они получали оружие,деньги,продовольствие и ИНСТРУКЦИИ для уничтожения камбоджийского народа? Адрес остался тот же.Адресант за 350 лет не смог нас уничтожить,но от своей цели не отступает.Иначе зачем он финансирует содержание этого заповедника?

Камэнтары 1-20 (з 30)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks