Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У 6-м шпіталі зроблена 26 апэрацыяў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Галоўны лекар 6-га шпіталя Віктар Гурко паведаміў лік параненых, якіх прывезьлі ў ягоную ўстанову, -- 31.


Паводле ягоных словаў, у шпіталі зроблена 26 апэрацыяў. У параненых ў асноўным пашкоджаная скура і ўнутарныя органы, адкрытыя пераломы канечнасьцяў, адзін паранены знаходзіцца ў рэанімацыі. Спадар Гурко прадэманстраваў балты і гайкі, якія хірургі дасталі з ранаў. Ампутацыяў канечнасьцяў не было.














Усіх параненых, якія адыйшлі ад наркозу, дапыталі сьледчыя.

Галоўны лекар 9-га шпіталя Віктар Сірэнка паваедаміў пра 4 шпіталізаваных, зь якіх 3 – у рэанімацыі.


XS
SM
MD
LG