Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія спартоўцы на адкрыцьці Паралімпіяды панясуць расейскія сьцягі?


Беларускія спартоўцы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра будуць несьці беларускі і расейскі сьцягі.

Пра гэта заявіў старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель, паведамляе tribuna.com.

«Як кіраўнік Паралімпійскага камітэту Беларусі не зьбіраюся маўчаць ні тут, ні ў Бразыліі. Я нават даручыў узяць на адкрыцьцё Гульняў у Рыё беларускія і, адназначна, расейскія сьцягі. У мяне дакладна яны там будуць», — заявіў Шэпель.

«Першае адчуваньне ад рашэньне Спартыўнага арбітражнага суду? Шок! Я хачу сказаць, што гэта самы няправільны крок за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. А тое, што інвалідаў ставяць на чале палітыкі, гэта наагул блюзьнерства», — сказаў Шэпель.

Кіраўнік Міжнароднага паралімпійскага камітэту Філіп Крэйвэн 7 жніўня абвясьціў, што камітэт аднагалосна пастанавіў адхіліць расейскіх паралімпійцаў у поўным складзе ад Гульняў-2016. Такое рашэньне прынята на падставе дакладу Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва аб дзяржаўнай праграме падтрымкі допінгу, якая фактычна існуе ў Расеі.

Паралімпійскі камітэт Расеі абскардзіў рашэньне ў спартыўным арбітражным судзе ў Лязане.

23 жніўня Спартыўны арбітражны суд пакінуў у сіле рашэньне Міжнароднага паралімпійскага камітэту — адхіліць расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Паралімпійскія гульні пройдуць у Рыё-дэ-Жанэйра ад 7 да 18 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG