Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапануе паслаць беларускіх міратворцаў на Данбас і іншыя заявы расейскім СМІ. Анлайн

Ад 10-ай гадзіны раніцы 17 лістапада Аляксандар Лукашэнка дае 13-ю прэс-канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ, чакаецца каля ста журналістаў і блогераў з 46 рэгіёнаў Расеі. Гук анлайн перадае Першы канал беларускага радыё.


Коратка

Прэс-канфэрэнцыя адбываецца ў час няпэўнасьці ў нафта-газавым пытаньні (ў газавым пытаньні дамоўленасьці не падпісаныя, пра аднаўленьне паставак нафты не паведамлялася), упершыню пасьля перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША (Трампа любяць і ў Крамлі, і ў Драздах), падчас канфлікту Расеі зь міжнароднымі інстытутамі праз Крым (Беларусь падтрымлівае Расею ў ААН, але ня кажа, чый Крым).

16:30 17.11.2016

Сабралі самае забаўнае тут: Кацяняты, «танчыкі» і «чарнамазы сын». Топ-20 цытатаў Лукашэнкі

15:34 17.11.2016

Якія жывёлы ёсьць у Лукашэнкі

Лукашэнка апавёў, што мае трох катоў, трох страўсаў, кітайскіх і звычайных курэй, індыкоў, трусоў (было 70 — раздаў, засталося 20), 25 качак, 10 кароў, 10 коз, 15 авечак, 7-8 коней, 4 сабакі (дзьве лайкі, лябрадор і нямецкая аўчарка). «Чалавек павінен любіць жывёл. Калі ён ня любіць — ён не чалавек», — сказаў Лукашэнка.

15:15 17.11.2016

Пра ўвядзеньне адзінай валюты Беларусі і Расеі

«Вось кажуць пра ўвядзеньне адзінай валюты. Пытаюся, якая валюта? Расейскі рубель. А чаму не беларускі? Ладна. А эмісійны цэнтар? Расейскі. А як жа пытаньне сувэрэнітэту?», — задаў рытарычнае пытаньне Лукашэнка. Ён падкрэсьліў, што ня супраць увядзеньня адзінай валюты, але адзіная валюта павінна быць уведзена толькі на раўнапраўнай аснове.

14:57 17.11.2016

Лукашэнка расказаў пра сваё стаўленьне да сацсетак

Лукашэнка расказаў, што не сядзіць у сацыяльных сетках і ня мае сваёй старонкі: «Я не пакутую, што гэтай старонкі няма. У гэтым пляне я не зьяўляюся паказчыкам прасунутага прэзыдэнта».

Адначасова ён прызнаўся, што спрабуе абмежаваць у карыстаньні інтэрнэтам сына Мікалая.

«У мяне адна праблема — яго адтуль вырваць», — распавёў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, ён ня хоча, каб у сына была старонка ў сацсетках. «Ня трэба сыну прэзыдэнта, асабліва няпоўнагадоваму, траўмаваць псыхіку з гэтымі старонкамі», — кажа Аляксандар Лукашэнка.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG