Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовілася ратыфікаваць Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду


Акцыя падтрымкі Надзеі Саўчанкі ў Запорожжы. 6 траўня 2016 году.

Акцыя падтрымкі Надзеі Саўчанкі ў Запорожжы. 6 траўня 2016 году.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў распараджэньне аб тым, што Расея ня стане ўдзельнікам Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду.

Распараджэньне ўступае ў сілу з моманту апублікаваньня. Зь якой менавіта прычыны прынятае такое рашэньне, не паведамляецца, перадае партал Медуза.

Ратыфікацыя Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду азначае, што злачынствы, учыненыя грамадзянамі дзяржаў-удзельніц гэтага статуту або на іх тэрыторыі, будуць падсудныя міжнароднай інстанцыі ў Гаазе. Рымскі статут уступіў у сілу ў 2002 годзе, яго ратыфікавалі больш за сто дзяржаваў.

Расея падпісала Рымскі статут яшчэ ў 2000 годзе, аднак да гэтага часу не ратыфікавала яго. Расея прымае ўдзел у працы Міжнароднага крымінальнага суду як назіральнік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG