Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя дала грамату і нагрудны знак супрацоўніку ГЦ «Эўропа», які спыніў нападніка з бэнзапілой


Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Барсукоў выказаў падзяку менчуку Аляксандру Модліку, які 8 кастрычніка «аказаў дапамогу ў затрыманьні» нападніка на гандлёвы цэнтар «Эўропа», узброенага сякерай і бэнзапілой. Модліку ўручылі падзячны ліст і нагрудны знак «За заслугі».

«У той момант, калі мне ўдалося затрымаць таго хлопца, я яшчэ ня ведаў, што ён нешта ўчыніў, — кажа Модлік. — Апынуўшыся ў нейкі момант твар у твар з нападнікам, я нават не адразу зразумеў, што адбываецца. Аднак калі ён паспрабаваў на мяне замахнуцца, неяк машынальна зрэагаваў. Практычна адразу падбеглі яшчэ людзі і ахоўнікі гандлёвага цэнтру, і маладога чалавека затрымалі».

На гандлёвы цэнтар «Эўропа» 8 кастрычніка напаў 17-гадовы Ўлад К., ён пасьпеў забіць адну жанчыну і параніць яшчэ адну. Напад пачаўся ў 17:28, але міліцыю выклікалі толькі ў 17:36. Нападніка затрымалі да прыбыцьця праваахоўнікаў.

Нападнік лячыўся ў псыхдыспансэры і плянаваў масавае забойства па месцы вучобы — нават прыносіў туды бэнзапілу.

Беларускі палітык, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб тлумачыў, што ўзяць пад прамую ахову абсалютна ўсе гандлёвыя пункты і офісы міліцыя ня можа. Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў разважаў, што нават надзвычай шматлікае беларускае Міністэрства ўнутраных спраў ня здольнае прадухіліць такія выпадкі, таму і ня варта мець такую вялікую колькасьць міліцыянтаў.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG