Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залатое дзіця», — бацька «хлопца з бэнзапілой» вінаваціць ва ўсім швэйцарскі прэпарат супраць вугроў


На месцы забойства

На месцы забойства

Бацька 17-гадовага Улада К. не разумее, як яго сын мог учыніць напад у ГЦ «Эўропа», і вінаваціць ва ўсім моцнадзейны прэпарат.

Пра гэта Валянцін К. паведаміў TUT.by.

«Мы таксама не разумеем, як гэта адбылося. Ён быў залатым дзіцем. Усім дапамагаў. Марыў стаць юрыстам, таму паступіў у МІТСО, — распавядае тата Улада. — Мы лічым, гэта прэпарат».

— У яго былі праблемы са здароўем?

— Не, у яго былі праблемы са скурай твару, таму ён камплексаваў. Улетку яму прапісалі моцнадзейны прэпарат. І ў яго здарыўся вялікі пабочны эфэкт, ён паўплываў на псыхіку. Улад піў яго зь лета. Да гэтага былі іншыя прэпараты, якія яму не дапамаглі. І лекар прызначыў гэты, швэйцарскі.

— А што яму не падабалася ў сваёй зьнешнасьці?

— Прышчыкі, яны ж хутка не праходзяць. У падлеткавым узросьце празь іх камплексуюць і дзяўчаткі, і хлопцы. Ён вельмі выдатны, залатое дзіця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG