Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктар МІТСО: Улад лячыўся ў Навінках, але мы пра гэта ня ведалі


Фота зь месца здарэньня

Фота зь месца здарэньня

Станіслаў Князеў, рэктар ВНУ, дзе вучыўся Улад К., паведаміў, што падазраваны ў забойстве 17-гадовы студэнт падаў па месцы навучаньня даведку, якая сьведчыць, што ён здаровы, але ўжо падчас першага месяца вучобы гаварыў, што зьбіраецца ўчыніць разьню ва ўнівэрсытэце.

Мэдкамісію хлопец праходзіў у траўні. Усе лекары напісалі, што ён прыдатны да навучаньня.

«Мэдыцынская даведка, якую пры паступленьні прынёс нам затрыманы Ўладзіслаў К., сьведчыць пра тое, што ён здаровы. Мэдкамісію хлопец праходзіў у траўні. Усе лекары напісалі, што ён прыдатны да навучаньня», — сьцьвярджае рэктар Міжнароднага ўнівэрсітэту МІТСО.

«А ён жа ўжо прызнаўся, што зьбіраўся ў гэтым месяцы ўчыніць крывавую разьню тут, у ВНУ... У нас па калідорах студэнты ходзяць натоўпамі, страшна ўявіць, колькі магло быць ахвяр. Хоць, зь іншага боку, сыстэма бясьпекі тут сур’ёзная і наўрад ці б ён прайшоў на тэрыторыю з такой... „гітарай“. А сёньня я даведаўся, што К. раней лячыўся ў Навінках. Уяўляеце?! Ні бацькі, ні мэдыкі не палічылі патрэбным паведаміць нам».

Як піша «СБ», на думку адміністрацыі і аднакурсьнікаў, Уладзіслаў быў здольным студэнтам, але «трымаўся асобна, быў замкнутым і ні з кім не кантактаваў».

Паводле рэктара, Уладзіслаў падкрэсьлена не жадаў удзельнічаць у нейкіх мерапрыемствах, у тым ліку адаптацыйных для першакурсьнікаў. Ён на іх папросту не хадзіў.

За першы месяц навучаньня хлопец без паважнай прычыны прапусьціў 78 гадзін і быў адлічаны.

Мы спрабавалі зьвязацца з хлопцам, зь яго бацькамі, але на кантакт яны не ішлі. У выніку 3 кастрычніка хлопца адлічылі. Але паведамляць яму па тэлефоне ня сталі, спрабавалі зрабіць гэта асабіста...

«Мы спрабавалі зьвязацца з хлопцам, зь яго бацькамі, але на кантакт яны не ішлі. У выніку 3 кастрычніка хлопца адлічылі. Але паведамляць яму па тэлефоне ня сталі, спрабавалі зрабіць гэта асабіста... У суботу з жахам даведаліся пра яго „прыгоды“ ў ГЦ „Эўропа“ з навін, затым ад сьледчага», — працягвае рэктар.

Аднакурсьнікі Ўладзіслава кажуць, што бачылі ў яго газавы балёнчык. На пытаньне, навошта, Уладзіслаў адказаў: «Мне трэба для справаў...»

XS
SM
MD
LG