Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Хлопец з бэнзапілой» лячыўся ў псыхдыспансэры і плянаваў масавае забойства па месцы вучобы


У гандлёвым цэнтры «Эўропа»

У гандлёвым цэнтры «Эўропа»

Новыя зьвесткі пра хлопца з ГЦ «Эўропа» паведаміла Беларускае тэлебачаньне са спасылкай на праваахоўныя органы.

Паведамляецца, што малады чалавек два гады таму праходзіў лячэньне ў псыхіятрычным дыспансэры. Раней ня суджаны і не належыць да ваенізаваных і экстрэмісцкіх груповак.

Як раней паведамляў Сьледчы камітэт, хлопец з забясьпечанай сям’і, жыве ў асобнай кватэры. БТ удакладняе:

«Бацька з маці не жывуць разам і выхаваньнем дзіцяці не займаліся. Бацька жыве асобна ад сына ў Менску. Маці і сястра — за мяжой».

Зь сюжэту Белтэлерадыёкампаніі вынікае, што рашэньне ўчыніць масавае забойства з асаблівай жорсткасьцю малады чалавек прыняў даўно. У кастрычніку ён плянаваў зрабіць падобнае злачынства на месцы вучобы, аднак не давёў сваёй задумы да канца з прычынаў, якія ад яго не залежалі», — паведамляе БТ.

Сваю віну падазраваны прызнаў, сьцьвярджае БТ, а ў якасьці матыву называе «расчараваньне ў сабе, агіду да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой». Паведамляецца, што хлопец хацеў быць забіты пры затрыманьні.

Да забойства злачынца рыхтаваўся загадзя, пра што паведаміў Сьледчы камітэт. Паводле інфармацыі Эўрарадыё, бэнзапілу ён набыў за 4 дні да забойства і заплаціў у краме каля 1500 дэнамінаваных рублёў.

Навучаўся хлопец на спэцыяльнасьці «Міжнароднае права» і нібыта на момант зьдзяйсьненьня злачынства ўжо быў адлічаны, паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии».

8 верасьня 17-гадовы першакурсьнік напаў з бэнзапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Эўропа». У выніку 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ адна пацярпелая зь нязначнымі пашкоджаньнямі застаецца ў сябе дома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG