Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта няшчасны выпадак» — уладальнік крамы, дзе працавала забітая ў ГЦ «Эўропа»


Крама, дзе працавала забітая

Крама, дзе працавала забітая


43-гадовая жанчына, якая загінула ў ГЦ «Эўропа», працавала на гэтым месцы ўсяго некалькі дзён. Радыё Свабода скантактавалася з уладальнікам крамы, дзе яна была прадавачкай.


«У гэты момант я быў у гандлёвым цэнтры, але ў іншым. Ня бачыў супрацоўніцу, калі яна сышла па калготкі.

Я магу назваць гэта няшчасным выпадкам. Не камэнтую здарэньня, ані імя, ані прозьвішча называць ня буду. Адзінае, што магу паведаміць, — я ўжо выказаў асабіста спачуваньні родным загінулай».


8 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску 17-гадовы юнак зь сякерай і бэнзапілой напаў на наведнікаў. 43-гадовая жанчына загінула на месцы. Пацярпелая 46-гадовая наведніца гандлёвага цэнтру знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан стабільны, яна ў прытомнасьці.

Нападнік быў затрыманы на працягу некалькіх хвілін. Вядзецца расьсьледаваньне.

XS
SM
MD
LG