Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна — усё далей ад СНД?


Групавое фота з апошняга саміту СНД у Менску
Групавое фота з апошняга саміту СНД у Менску

МЗС Беларусі лічыць, што адкліканьне прадстаўніка Ўкраіны з выканкаму СНД носіць выключна тэхнічны характар. Яно ня мае пад сабой палітычнай падаплёкі.

Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык:

«Паводле той інфармацыі, якую мы маем, мы лічым, што гэта тэхнічнае рашэньне».

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка вырашыў адклікаць Анатоля Дроня з выканкаму СНД у сувязі з заявай дыплямата. Адпаведны ўказ падпісаны ў Кіеве 12 лістапада.

Анатоль Дронь быў камандзіраваны у выканкам СНД для выкананьня абавязкаў намесьніка старшыні выканкаму СНД «па ўкраінскай квоце».

Новае кіраўніцтва Ўкраіны некалькі разоў заяўляла пра жаданьне краіны выйсьці з СНД. Аднак паводле статуту Садружнасьці гэтая працэдура ня можа адбыцца раней аднаго каляндарнага году з моманту падачы адпаведнай заявы. Менавіта столькі павінна была чакаць Грузія, перш чым яна пакінула СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG