Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сілы будучыні» ствараюць кааліцыю ў Вярхоўнай Радзе


Галоўнай праблемай у перамовах наконт стварэньня парлямэнцкай кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны застаецца пытаньне аб разьмеркаваньні пасадаў у Кабінэце міністраў.

Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў украінскі палітоляг Вадзім Карасёў.

У аўторак палітычныя сілы, якія былі абраныя ў Вярхоўную Раду, узгаднілі пратакол, які прадугледжвае прынцыпы фармаваньня кааліцыі і ўраду. Да ўдзелу ў кааліцыі, якую фармуюць «Народны фронт», «Блёк Пятра Парашэнкі» і аб’яднаньне «Самапомач», запрошаныя таксама «Радыкальная партыя» Алега Ляшко і «Бацькаўшчына». Пазафракцыйныя дэпутаты змогуць увайсьці ў кааліцыю толькі пры ўмове, што ўступяць у адну з фракцыяў — удзельніц кааліцыі.

Вадзім Карасёў адзначае, што пратакол аб прынцыпах фармаваньня кааліцыі і ўраду — гэта пакуль толькі «пратакол аб намерах».

«Ёсьць такое ўражаньне, што гэтымі дакумэнтамі і рознага роду заявамі пра стварэньне кааліцыі затуляюць шэраг няўдач пры фармаваньні складу ўраду і няскончанасьць працэсу кааліцыйнага ўтварэньня. Наколькі я ведаю, перамовы ідуць цяжка, зь пераменным посьпехам. Разглядаюцца розныя варыянты, розныя камбінацыі ўрадавай кааліцыі. Да гэтага часу няма 100% упэўненасьці ў тым, што Яцанюк можа стаць прэм’ер-міністрам, бо ня выключана, што прэзыдэнт Парашэнка і яго палітычная сіла паспрабуюць абходным манэўрам выбіць „Народны фронт“ з пазыцыяў галоўнага перамоўшчыка, галоўнага прэтэндэнта на ключавыя месцы ў Кабінэце міністраў», — кажа Карасёў.

«Тым ня менш дакумэнт, у якім заяўлены намер стварыць кааліцыю з 5 удзельнікаў, ёсьць. Тут трэба зьвярнуць увагу на тое, што ў гэтую кааліцыю ня будуць уключаныя „Апазыцыйны блёк“ — палітычная сіла, сабраная на аскепках Партыі рэгіёнаў, і дэпутаты, якія галасавалі за так

усе здаровыя прагрэсіўныя праэўрапейскія сілы аформяцца ў кааліцыю. У гэтым сэнсе ня важна, хто атрымае пасаду, а хто будзе па-за Кабмінам — тут важная сымболіка, важны палітычны жэст.

званыя „дыктатарскія законы 16 студзеня“. Гэты намер — не ўключаць гэтую частку парлямэнту — закліканы падкрэсьліць, што кааліцыя — выключна праэўрапейская, патрыятычная, што яна ўяўляе сабой новую нацыянальную электаральную большасьць, якая праявіла сябе ва Ўкраіне падчас выбараў у Вярхоўную Раду. То бок усе здаровыя прагрэсіўныя праэўрапейскія сілы аформяцца ў кааліцыю. У гэтым сэнсе ня важна, хто атрымае пасаду, а хто будзе па-за Кабмінам — тут важная сымболіка, важны палітычны жэст. А вось „Апазыцыйны блёк“ — гэта блёк асуджаных, апазыцыйнае гета. Яны маркіруюцца як сілы мінулага, у адрозьненьне ад партыяў кааліцыі, якія маркіруюцца як сілы будучыні. Канстытуцыйная большасьць з гэтых пяці фракцыяў дае магчымасьць знайсьці такую парлямэнцкую рамку, у якой дзейнасьць уладаў можа здабыць падтрымку і праэўрапейскі патрыятычны імпульс», — тлумачыць экспэрт.

Карасёў адзначае, што ключавое пытаньне, па якім сёньня ідуць перамовы паміж пераможцамі на выбарах у Вярхоўную Раду, — гэта склад Кабінэта міністраў, а дакладней — пасады прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў.

«Міністэрства ўнутраных спраў, якому падпарадкоўваецца шэраг добраахвотніцкіх батальёнаў, ператварылася ў яшчэ адну армію. Прэзыдэнт хацеў бы, каб ён як вярхоўны галоўнакамандуючы меў усе ніткі кіраваньня ўзброенымі сіламі. Але пры сёньняшнім раскладзе гэта немагчыма, калі не кантраляваць МУС. Сёньня МУС — гэта „Народны фронт“. І калі ёсьць прэм’ер-міністар Яцанюк і міністар унутраных спраў Авакаў, то гэта вельмі сур’ёзная зьвязка, якая вельмі рызыкоўная для прэзыдэнта. Усё астатняе таксама няпроста, але вырашальна. А вось гэтыя дзьве пазыцыі (прэм’ер-міністра і кіраўніка МУС. — РС) — ключавыя для перамоваў», — падкрэсьлівае палітоляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG