Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў прылятае ў Менск


Сяргей Лаўроў, архіўнае фота
Сяргей Лаўроў, архіўнае фота

18 лістапада Менск наведае міністар замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Лаўроў.

Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Дзьмітры Мірончык. Ён сказаў, што Сяргей Лаўроў прылятае на супольнае паседжаньне калегіі Міністэрстваў замежных спраў Расеі і Беларусі. Падчас гэтага паседжаньня дыпляматы абедзьвюх краінаў абмяркуюць магчымасьці сумеснай працы на міжнароднай арэне.

Асобным пунктам абмеркаваньня, паводле Дзьмітрыя Мірончыка, будзе праца з суайчыньнікамі ў трэціх краінах.

Падчас візыту плянуецца рабочая сустрэча Сяргея Лаўрова і Ўладзімера Макея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG