Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Сноўдэн шукае магчымасьці вярнуцца ў ЗША


Былы супрацоўнік Агенцтва Нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ) Эдвард Сноўдэн мае намер заключыць зьдзелку з уладамі ЗША, якая дазволіць яму вярнуцца на радзіму.

Як паведаміла газэта The New York Times, Сноўдэн зьвярнуўся да адваката Плато Качэрыса з просьбай падрыхтаваць неабходныя дакумэнты. Паводле газэты, перамовы вядуцца зь лета 2013 году, але інфармацыя пра гэта зьявілася толькі цяпер.

Сноўдэн спадзяецца дасягнуць з амэрыканскай пракуратурай пагадненьня аб зьмякчэньні пакараньня, якому ён можа быць падвергнуты ў ЗША. Аднак бакі пакуль не дасягнулі кампрамісу, і перамовы, можна лічыць, знаходзяцца «на раньняй стадыі».

Качэрыс раней абараняў савецкіх і расейскіх інфарматараў. Ён адмовіўся даваць якую-небудзь інфармацыю ў сувязі з супрацоўніцтвам са Сноўдэнам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG