Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian перадала New York Times дакумэнты Сноўдэна


Лёнданская газэта Guardian перадала амэрыканскаму выданьню New York Times частку дакумэнтаў, атрыманых ад былога супрацоўніка Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдварда Сноўдэна.

Перадачу дакумэнтаў, якія яшчэ не былі надрукаваныя, Guardian патлумачыла тым, што амэрыканскія журналісты абароненыя ад уладаў першай папраўкай канстытуцыі, якая гарантуе свабоду слова.

Рэдакцыя разьлічвае на супрацоўніцтва з амэрыканскімі калегамі ў справе публікацыі матэрыялаў аб дзейнасьці брытанскага Цэнтру ўрадавай сувязі — аналяга амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі.

Некалькі дзён таму брытанскія ўлады запатрабавалі ад Guardian выдаліць матэрыялы, якія перадаў газэце Эдвард Сноўдэн. Супрацоўнікі Цэнтру ўрадавай сувязі нават наведалі рэдакцыю і зьліквідавалі кампутары з гэтымі матэрыяламі. На гэта кіраўніцтва газэты заявіла, што працягне публікацыю дакумэнтаў з дапамогай калегаў у замежжы.
XS
SM
MD
LG