Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн: Выведка ЗША сачыла за кліентамі Yahoo і Google


Эдвард Сноўдэн.
Эдвард Сноўдэн.

Чарговыя выкрывальніцкія зьвесткі ад зьбеглага супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў апублікавалі СМІ.

Амэрыканская газэта Washington Post паведаміла, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША таемна атрымала доступ да оптавалакновых лініяў перадачы дадзеных інтэрнэтных кампаній-гігантаў Yahoo і Google ва ўсім сьвеце, што дало гэтай спэцслужбе непасрэдны доступ да сотняў мільёнаў электронных паштовых скрынь карыстальнікаў і іншых дадзеных.

Газэта, спасылаючыся, як і ў іншых выкрыцьцях апошніх дзён, на матэрыялы былога кантрактніка спэцслужбаў ЗША і выкрывальніка дадзеных аб іх таемных праграмах сачэньня Эдварда Сноўдэна, піша, што гэтую праграму, названую MISCULAR, АНБ ЗША ажыцьцяўляла ў супрацоўніцтве з аналягічным выведвальным агенцтвам Вялікабрытаніі, так званым Цэнтрам урадавай сувязі.

Як гаворыцца ў таемным дакумэнце, датаваным 9 студзеня гэтага года, АНБ штодня захоплівала і захоўвала ў сваёй штаб-кватэры мільёны запісаў.

Yahoo і Google ужо заяўлялі, што не ведалі аб атрыманьні спэцслужбамі доступу да іх дадзеных.

У апошнія дні ў сьвеце ўспыхнуў шэраг новых скандалаў, зьвязаных з выкрыцьцямі Сноўдэна: газэты краін Заходняй Эўропы са спасылкай на яго дадзеныя публікавалі ўсё новыя паведамленьні аб тым, што амэрыканцы сачылі за кантактамі іх кіраўнікоў, палітыкаў і наогул дзесяткаў мільёнаў тэлефонных размоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG