Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн: ЗША слухалі званкі кіраўнікоў 35 краінаў


Ангела Мэркель на экране смартафону

Ангела Мэркель на экране смартафону

Спэцслужбы ЗША кантралявалі званкі 35 усясьветных лідэраў.

Публікацыя ў брынатскай Guardian грунтуецца на інфармацыі Эдварда Сноўдэна, было супрацоўніка амэрыканскіх спуцслужбаў.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ) атрымала ад амэрыканскага чыноўніка, імя якога не называецца, 200 тэлефонных нумароў, якімі карыстаюцца лідэры 35 краінаў.

Раней канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паскардзілася прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, калі даведалася, што амэрыканская выведка, праслухоўвала яе мабільны тэлефон.


Даведка Радыё Свабода — Эдвард Сноўдэн і ягоныя выкрывальніцтвы


Эдвард Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой.

Сноўдэн перадаў журналсітам розных выданьняў дакумэнты пра апэрацыі спэцслужбаў ЗША.

У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.

У ЗША Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG