Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель папрасіла Абаму не праслухоўваць яе тэлефон


Ангела Мэркель трымае з руках мабільны тэлефон

Ангела Мэркель трымае з руках мабільны тэлефон

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паскардзілася прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, калі даведалася, што амэрыканская выведка, магчыма, праслухоўвала яе мабільны тэлефон.

Мэркель у тэлефоннай размове з Абамам дала зразумець, што такая практыка — у выпадку, калі яна была — ёсьць «сур’ёзным злоўжываньнем даверу».

Абама, паводле паведамленьняў Белага дому, запэўніў Меркель, што амэрыканскія спэцслужбы не праслухоўваюць тэлефон Мэркель.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні заявіў, што адміністрацыя ЗША вывучае, як спэцслужбы гэтай краіны зьбіралі дадзеныя ў краінах-хаўрусьніках.

Аналягічную зь Нямеччынай занепакоенасьць раней выказалі Францыі, Бразылія ды іншыя краіны.

Днямі ў прэсе зьявіўся шэраг публікацыяў пра тое, што амэрыканскія спэцслужбы перахопліваюць вялікую колькасьць тэлефанаваньняў у розных краінах сьвету.

Гэтыя артыкулы грунтуюцца на дадзеных, якія перадаў журналістам былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн.


Даведка Радыё Свабода — Эдвард Сноўдэн і ягоныя выкрывальніцтвы



Эдвард Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой.

Сноўдэн перадаў журнаслітам розных выданьняў дакумэнты пра апэрацыі спэцслужбаў ЗША.

У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.

У ЗША Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG