Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн выдае і брытанскія сакрэты


Эдвард Сноўдэн

Эдвард Сноўдэн

Вялікабрытанія шпіёніць за замежнымі дыпляматамі ў гатэлях.

Брытанскія спэцслужбы выкарыстоўваюць сыстэму падслухоўваньня пад назвай «Роял кансьерж» для сачэньня за замежнымі дыпляматамі ў сотнях гатэляў па ўсім сьвеце.

Пра гэта напісаў нямецкі штотыднёвы часопіс Der Spiegel, грунтуючыся на новых дакумэнтах ад Эдварда Сноўдэна.

Як піша аўтар артыкула Лаура Пайтрас, асабіста знаёмая са Сноўдэнам, якая карыстаецца ягоным даверам, брытанскі цэнтар урадавай сувязі GCHQ, які займаецца перахопам электронных камунікацый , вядзе праграму «Роял кансьерж» ужо больш за тры гады.

Ведамства зьбірае зьвесткі аб тым, у якіх гатэлях жывуць дыпляматы, а затым усталёўваюць там прылады дзеля праслухоўваньня, паведамляе ВВС.
XS
SM
MD
LG