Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды — 2011. Онлайн


Мая Кляштоная плача, адбымаючы крыж у Курапатах

Мая Кляштоная плача, адбымаючы крыж у Курапатах

30 кастрычніка ў Менску прайшло традыцыйнае шэсьце ў Курапаты на Дзяды.

19.00 Затрыманы Юрась Карэтнікаў

Рэпартаж Алеся Дашчынскага


14:50 Мітынг скончыўся. Удзельнікі акцыі сьпяваюць «Магутны Божа». Пачынаюць усталёўваць крыжы. Адзін з удзельнікаў акцыі, Алесь Чахольскі, кажа, што ў Курапатах ужо больш за тысячу крыжоў.





14:30 Пачаўся мітынг. Валер Буйвал зачытаў ліст ад старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка. За ім выступае Юрась Беленькі, намесьнік старшыні КХП-БНФ.


Са звароту Зянона Пазьняка: «Як сьведчыць гісторыя, вусатыя твары дыктатуры з Усходу і Захаду думалі і рабілі аднолькава, прыходзілі да аднолькавага чыну: да генацыду, да злачынства супраць чалавецтва. Нягледзячы на тое, што шмат хто зь людзей скарыўся цемры, беларусы маюць шанец не дапусьціць злачынства над сабой і народам. Зарукай гэтаму павінна стаць нашая народная памяць, культура і беларуская салідарнасьць супраць дзеяньняў злачынства. Рэжым яшчэ ў 90-я ліквідаваў дзяржаўнае сьвята памяці продкаў. Але памяць не залежыць ад барбарства нішчыцеляў і будзе жыць, пакуль жывём усе мы, беларусы, пакуль памятаем бацькоў, дзядоў і народны пачатак. Цяпер шмат хто пабачыў тое, што было ад пачатку — прамаскоўскі рэжым вядзе адкрытую палітычную вайну зь беларускім народам».

Юрась Беленькі

Юрась Беленькі


Юрась Беленькі пра Дзяды-2011




Алесь Чахольскі выступае ў Курапатах


14:20 Калёна падышла да мэмарыяльнага каменя. Сьвятары розных веравызнаньняў ладзяць супольнае набажэнства.

14:15 Калёна ўвайшла ў Курапаты. Тым ужо знаходзяцца супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным.




14:05 Калёна падыходзіць да Курапатаў.

13:30 На вуліцы Гамарніка калёна не пасьпела перасьці на іншы бок, пакуль гарэла зялёнае сьвятло. ДАІ прыпыніла аўтамабільны рух, пакуль усе не перайшлі. Арганізатары просяць удзельнікаў шыхтавацца па 5 чалавек, рухацца выключна па ходніках і не таптаць траўнікі.


13:00 Да шэсьця далучыліся Мая Кляшторная і кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Плятформа» Андрэй Бандарэнка.

12:40 Адзін з арганізатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч кажа, што ўдзельнічае ў шэсьці ад 1988 году. Ня быў толькі адзін раз, калі сядзеў на хіміі. Івашкевіч адзначае, што Дзяды — гэта «традыцыя, якая не зьвязаная з палітычнай каньюнктурай». А ў палітыцы сытуацыя, зь ягонага гледзішча, такая: «На жаль, праблема палягае ў тым, што ёсьць ідэйна-нацыяналістычная плынь, якая з пагардай ставіцца да тых, хто думае страўнікам. А ёсьць людзі, якіх цікавяць пытаньні матэрыяльнага жыцьця. Калі гэтыя плыні злучацца, будзе вынік», — кажа Івашкевіч.

Віктар Івашкевіч на Дзядах-2011


12:20 Намесьніца кіраўніка «Маладога фронту» Наста Палажанка кажа, што «на Дзяды мы згадваем цану, якую народы плацяць за таталітарныя рэжымы».

Наста Палажанка на Дзядах-2011


7 чальцоў Маладога фронту нясяць вялікую копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай, а таксама сьцяг з выявай гэтага крыжа.

Палажанка: «У Беларусі мала што мяняецца. Штогод мы з новымі ахвярамі. Сёлета ідзем зь вялікім сымбалем тых ахвяраў, якія Беларусь панесла за гэты год. Таму мы нясем вялікі эўфрасіньеўскі крыж». Сярод тых, хто нясе крыж, былы палітвязень Уладзь Яроменак.
Наста Палажанка трымае сьцяг «Маладога фронту».

12:15 Калёна павярнула на вуліцу Каліноўскага, да яе далучыліся прадстаўнікі «Правага альянсу».

У шэсьці ўдзельнічаюць да тысячы чалавек.

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў прыгадаў, што ў 2001 годзе ён быў адным з абаронцаў Курапатаў ад руйнаваньня. Ён адзначыў, што Дзяды заўсёды зьяўляліся акцыяй, якая яднае розныя палітычныя сілы. Ён бярэ ў ёй удзел, каб аддаць даніну памяці ахвярам сталінізму. Кажа, што ў Беларусі з 30-х гадоў мала што зьмянілася: тут дасёньня людзі сядзяць у турмах з палітычных прычынаў або зьнікаюць. Таму ён лічыць, што на акцыі варта ўздымаць пытаньне палітвязьняў.


12:00 Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў «Свабодзе»: «Дзяды — гэта акцыя ўшавананьня ахвяраў дзесяцігодзьдзяў змаганьня за незалежнасьць. Гэта акцыя памяці, якую нельга губляць ні ў якім разе. Зь Дзядоў пачалося сучаснае адраджэньне незалежнасьці. І я спадзюся, што адраджэньне будзе працягвацца, пакуль працягваюцца Дзяды».

Аляксей Янукевіч на Дзядах-2011


11:50 Палітык і перакладчык Лявон Баршчэўскі, які ўдзельнічае ў шэсьці, кажа што Дзяды — аб’яднаўчая акцыя «і толькі чалавек, у якога антыхрыст у душы, можа быць супраць яе». «Гэта акцыя памяці ахвяраў і паквітаньне са сталінізмам, які ў Беларусі яшчэ не памёр».

Лявон Баршчэўскі на Дзядах-2011


11:45 Вінцук Вячорка ў інтэрвію «Свабодзе» заявіў, што сёлетнія Дзяды праходзяць у змрочны час, калі адзін з арганізатараў Дзядоў пры канцы 80-х — Алесь Бяляцкі — знаходзіцца ў вязьніцы. Таму, кажа Вячорка, слушна патрабаваць на гэтай акцыі вызваленьня палітвязьняў.

Вінцук Вячорка на Дзядах-2011


11:30 Удзельнікі акцыі, ідучы па праспэкце Незалежнасьці, працягваюць скандаваць «Свабоду палітвязьням!». Супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным іх не чапаюць. У калёне ідуць былыя палітвязьні Васіль Парфянкоў і Павал Вінаградаў, палітык Вінцук Вячорка, былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі.

Рымашэўскі паведаміў Свабодзе, што кожны год ходзіць на Дзяды. Ён кажа, што «сёньняшняя ўлада па духу і дзеяньнях падобная на ўладу, якая была ў 30-х гадах мінулага стагодзьдзя».

Віталь Рымашэўскі на Дзядах - 2011


11:15 Актывісты «Маладой Беларусі» трымаюць партрэты палітвязьняў, скандуюць «Жыве Беларусь!», «Незалежнасьць», імёны палітвязьняў. Нясуць расьцяжку «Моладзь ідзе — Беларусь жыве». «Ціхары» ідуць і лузгаюць семкі.

11:10 Шэсьце рушыла.



11:00 Зьявілася расьцяжкі «Кансэрватыўна-хрысьцянская партыя БНФ», «Маладая Беларусь», «Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму», сьцягі «Маладых дэмакратаў», БХД, бел-чырвона-белыя сьцягі. Удзельнікаў — каля трох сотняў. Частка іх раз-пораз скандуе «Жыве Беларусь!». Некаторыя аўтамабілісты, якія едуць міма, відаюць рытмічнымі сыгналамі.

9:30 На месцы збору ўдзельнікаў шэсьця зьявіліся «супрацоўнікі ў цывільным».

9.15 Актывітс КХП-БНФ Алесь Чахольскі прывёз на мікраўтобусе брусы. Ён пачынае зьбіраць крыжы.


9:00 На бульвары Талбухіна прыпаркаваўся аўтобус са спэцназам міліцыі. Тут ўжо дзяжурыць 2 мікрааўтобусы зь людзьмі ў цывільным.





Плян акцыі, якую ладзіць КХП-БНФ:
  • 10:30 Збор удзельнікаў шэсьця плянуецца каля гадзіньнікавага заводу «Прамень».
  • Шэсьце пройдзе праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.
  • 15:00 Пачатак мітынгу ў Курапатах.


Дзяды — 2011. Шэсьце ў Курапаты



ВАШЫ ДЗЯДЫ НА «СВАБОДЗЕ»


Дашлі фота, інфармацыю, дай сваю ацэнку, выкажы свае спадзяваньні ў эфіры і на сайце «Свабоды»!

Зрабі фота.
Здымі відэа.
Дашлі на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Пазвані на тэлефон у Менску 266-39-52

Стань карэспандэнтам «Свабоды!


Дзяды мінулых гадоў

2010

Онлайн
Фоталагерэя

2009

Онлайн-рэпартаж
Фотагалерэя
Дзяды ў рэгіёнах

2008

Дзяды — 2008: онлайн-рэпартаж
Дзяды ў Курапатах
Пад звон ад Усходніх могілак да Курапацкага лесу
Ад магіл у Парку Чалюскінцаў да Курапатаў
Два шэсьці, два мітынгі
«Дзяды» аб’ядноўваюць беларусаў
Дзяды ў рэгіёнах: моладзь не пусьцілі ў Менск
Упершыню ў Курапатах затрыманыя вандалы

2007

У Курапатаx ушанавалі памяць продкаў і ахвяраў камунізму
Дзяды-2007. Фотарэпартажы
Дзяды-2007. Відэа
Дзяды 2007: Онлайн-рэпартаж
Шэсьце на Дзяды
Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG