Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лістапада ў Менску — шэсьце ў Курапаты і мітынг.   Мапа «Дзядоў-2009» --> http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&hl=en&oe=UTF8&msa=0&msid=115279488988803025082.0004774ab8e26a06329d5&z=13


15.30 Актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціняскай партыі БНФ Уладзімер Юхо паведаміў, што 2 лістапада чальцы яго партыі зноў наведаюць мэмарыяльны комплекс Курапаты, каб замацаваць крыжы, якія сёньня ўсталявалі ўдзельнікі шэсьця.

За акцыяй на Дзяды назіралі міліцыянты адразу некалькіх раёнаў Менску і Менскага раёну. Яны не зафіксавалі ніякіх здарэньняў.

15.15 Удзельнікі акцыі пачынаюць разыходзіцца.



15.00 Мітынг скончыўся. Пад гукі дуды людзі ўстаўваюць новыя крыжы.

14.50 На курапацкім пагорку — некалькі сотняў чалавек. Мітынг працягваецца. Людзі слухаюць выступоўцаў. Сёй-той адышоў, запальвае сьвечкі і ставіць іх ля крыжоў.

14.45 З удзельнікамі шэсьця і мітынг гутарыка Галіна Абакунчык:



14.40 "Мы прыходзім сюды ў Курапаты для таго, каб памятаць пра злачынствы, створаныя сталінскімі катамі і самімі Сталіным — першым катам на нашай зямлі”, - заявіў у сваім выступе намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў.

14.30 Зачытаны зварот Зянона Пазьняка.

“Гэта нельга забыць ніколі, пакуль стаіць белы сьвет, пакуль будзе жыць Беларусь. Савецкая акупацыя (…) павінна быць прызнаная як рэжым генацыду беларускага народу. Сёньня Дзяды — сьветлае сьвята памяці і яднаньня з душамі продкаў. (…) Запалім жа сьвечкі ў памяць. Паставім іх пад крыжы, на крыжы і на магілы, пакладзем туды белыя кветкі. Усталюем крыжы, што прынесьлі з сабой. (…) Сёньня дзень вечнасьці, перад якой мы роўныя ўсе”.

14.25 Пачаўся мітынг. Выступае сябра КХП-БНФ Валеры Буйвал. Ён нагадвае прысутным пра гісторыю Курататаў.

14.20 Калёна спынілася ля Крыжа пакутнікам Беларусі. Людзі сьпяваюць “Магутны Божа”.

14.15 Калёна падыходзіць да Курапатаў.

14.00 Лялькоў: Візуальная дэманстрацыя адзінасьці незалежніцкіх сілаў




Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ Ігар Лялькоў дзеліцца ўражаньнямі ад сёлетняй акцыі: “Я ўдельнічаю ў гэтым шэсьці рэгулярна, бо я лічу, што гэта адна з такіх беларускіх традыцыяў ушанаваньня памяці продкаў, якая накладаецца на традыцыю, якую заклалі ў 88-м годзе – ушанаваньне памяці ахвяраў рэпрэсіяў. Гэта адна з галоўных датаў у беларускім календары. Асабістая прысутнасьць на гэтым мерапрыемтсве зьяўляецца вельмі важнай для кожнага беларуса. Паколькі я лічу сябе беларускам, натуральна, я ў гэтым удзельнічаю. Чым сёлетняе шэсьце розьніца ад папярэдніх? Можна сказаць, што якраз сёньня можна назіраць візуальнае яднаньне ўсіх нацыянальных незалежніцкіх сілаў. На гэтым шэсьці ўсе ідуць разам, няма разьбіўкі на розныя калёны. Над калёнай лунаюць і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі большасьці незалежніцкіх арганізацыяў. Вось такая візуальная дэманстрацыя адзінасьці незалежніцкіх сілаў у гэтым годзе атрымалася”.

13.55 Моладзевыя актывісты пачалі раздаваць улёткі. У іх напісана: “Дзень Беларускай салідарнасьці. 16 лістапада 18.00 Кастрычніцкая плошча. Свабоды палітзьняволным! Не палітычным рэпрэсіям!”

13.45
Відэарэпартаж пра пачатак шэсьця



13.30
У калёне разам з удзельнікамі шэсьця крочаць некалькі супрацоўнікамі спэцназу міліцыі. Яны апранутыя у цывільнае. Адзін са спэцназаўцаў нават нясе кветкі.

13.15 Кожны раз, калі калёна пераходзіць праезную частку, супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць, каб удзельнікі шэсьця рухаліся толькі на зялёнае сьвятло сьветлафора. Частка калёны пераходзіць, пасьля чакае, калі пяройдуць іншыя.

13.00 Таўстыка: Болей людзей, болей нацыянальных сымбаляў




Адзін зь лідэраў Кампаніі за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва Алесь Таўстыка: “Што мяне прыводзіць на гэтую акцыю штогод? Бо маю гонар і пашану да сваіх продкаў, ведаю, гісторыю. Таму чалавек павінен удзельнічаць у гэткіх мерапрыемствах. Таму і Таўстыка прыйшоў. Ведаеце, што: я сёньня прыйшоў не яе прадпрымальнік, а як звычайны грамадзянін гэтай краіны. Мне падаецца, сёлета болей людзей і болей нашых нацыянальных сымбаляў”.


12:50 Калёна павярнула з вуліцы Каліноўскага на вузейшую вуліцу Сядых. Людзям цесна. Багата каму даводзіцца ісьці па траве.

12.45 Севярынец: “Адметнасьць шэсьця — еднасьць усіх”


Сустаршыня стваранай Партыі БХД Павал Севярынец:



“Акцыі на Дзяды абавязкова трэба наведваць і абавязкова трэба падтрымліваць, бо гэта памяць. На кожныя Дзяды я стараюся ісьці разам з ўсімі. Раней былі розныя шэсьці. Сёньня, дзякуй Богу, адзінае шэсьце. Адметнасьць сёлетняга шэсьця — еднасьць усіх. Трэба быць разам з тымі людзьмі, якія вераць у Бога, захоўваюць памяць і вераць у Беларусь”.

12.35 Сіўчык: Ёсьць будучыня ў беларускага нацыянальнага руху


Кіраўнік сэкцыі “Мэмарыял” Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык:



“Менавіта зь Дзядоў пачыналася гісторыя нацыянальна-вызвольнага руху ў навейшы час. Усе памятаюць Дзяды 88-га году, дзякуючы якім увесь сьвет даведаўся і пра Курапаты, і пра БНФ, і што ў Беларусі ёсьць людзі, якія будуць змагацца за Беларусь. Я, натуральна, заўсёды прымаю ўдзел у акцыі на Дзяды. Сёлетнія Дзяды вызначаюцца тым, што вельмі шмат моладзі. Гэта значыць, што будзе працяг, што ёсьць будучыня ў беларускага нацыянальнага руху”.


12.35 Міліцыя не дазволіла перайсьці вуліцу Каліноўскага адной калёнай. Перад калёны мусіў чакаць астатніх, якія не пасьпелі перайсьці дарогу на зялёнае сьвятло.



12.25 Вячорка: На Дзядах грунтуецца індэнтычнасьць беларусаў


Палітык Вінцук Вячорка:



“Я ўдзельнічаю ва ўсіх без выключэньня Дзядах, пачынаючы ад 1987 году. Гэта адзін з асноўных дзён, на якім грунтуецца цяперашняя нацыянальная і дэмакратычная ідэнтычнасьць Беларусаў. Бо ён зьвязаны ня толькі з памяцьцю продкаў, але і тых, хто склаў свае жыцьці дзеля незалежнасьці і будучай свабоды. Заўсёды прыходзяць тыя людзі (у бальшыні сваёй), якіх вядзе сюды покліч сэрца”.



12.20 Сацыял-дэмакрат Алесь Арыстовіч:

“На Дзяды павінен хадзіць кожны, хто памятае сваіх продкаў. У дзень, калі ладзіцца такая акцыя, мы павінны абавязкова схадзіць на Курапаты. Гэта магчымасьць выказаць сябе, свае пачуцьці і гонар за свой народ, за яго пакуты таксама”.





12.10 Людзей у калёне паболела. Цяпер у ёй рушыць прыкладна тысяча чалавек.



12.05 Выканальнік абавязкаў старшыні Партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі пра адметнасьць сёлетняй акцыі:



“Тая самая тэндэнцыя, як і летась. У мінулым годзе мы казалі, што прыйшло болей моладзі, чым у пазамінулым. То у гэтым годзе можна сказаць тое самае – моладзі болей, чым летась. Гэта, канешне, вельмі прыемны факт. Гэты факт вельмі абнадзейвае і дае падставы для аптымізму. Для мяне гэта ці не найважнейшы факт,бо гэта значыць, што Беларусь жыве і будзе жыць. Гэта значыць, што будучыня нашай краіны будзе ў руках людзей, якія любяць Беларусь. Яны любяць Беларусь сэрцам, а розумам будуць працаваць на яе будучыню”.

Юрась Беленькі


12.03 У калёне ідзе збор ахвяраваньняў, каб усталяваньць у Курапатах новыя крыжы. Некаторыя ўдзельнікі нясуць перад сабой у руках аркушы паперы з “Малітвай за Беларусь”.


12.00 Калёна удзельнікаў дайшла да Нацыянанальнай бібліятэкі. Людзі сьпяваюць, скандуюць «Жыве Беларусь!».




На акцыі, апроч журналістаў незелажных выданьняў, прысутнічаюць здымачныя групы ўсіх цэнтральных тэлеканалаў.


Супрацоўнікі міліцыі або ў форме, або ў цывільным. Прэс-афіцэраў у сініх камізэльках, пра якіх пры канцы кастрычніка казаў намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Палудзень, няма.




11.45
Саньнікаў: “Гэта дэманстрацыя таго, што ёсьць Беларусь”


Міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Аднрэй Саньнікаў:



“Для мяне гэта Дзень памяці. Я хаджу на могілкі, калі я ў Менску. Калі ёсьць магчымасьць, я заўсёды ўдзельнічаю. Гэта дэманстрацыя таго, што ёсьць Беларусь, ёсьць традыцыя і культура Беларусі, ёсьць беларускі народ, беларуская памяць. Адчуць, што жыва Беларусь і жыве Беларусь – гэта заўсёды вельмі добра”.




11.35 Баршчэўскі: “Палова Менску стаіць на касьцях”


Былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пра свой удзел у Дзядах-2009



“На Дзяды я хаджу заўсёды ўсе гэтыя 20 гадоў, за выключэньнем пары выпадкаў, калі мяне не было ў Менску. Дзяды – гэта дзень пачатку адраджэньня нашай нацыянальнай памяці. Гэты працэс, як бачым, вельмі зацягнуўся, бо ўлада імкнецца гэтую памяць зьнішчаць, не даваць ёй пашырацца. Ні папярэдняя ўлада, якая скрозь зубы прызнала праўду пра Курапаты, ні цяперашняя, якая спачатку ганьбавала гэтую памяць, а цяпер прызнае не з ахвотай. Учора мы ўдзельнічалі ва ўскладаньні кветак на зьнішчаных Старажоўскіх могілках. Палова Менску стаіць на касьцях людзей. І самае крыўднае, што пра гэтых людзей няма каму ўспомніць. Вельмі важна нам гэтую памяць адраджаць. Хаця б нашае пакаленьне пачне гэта, а наступнае, можа, падхопіць”.





11.30 Удзельнікі шэсьця скандуюць “Жыве Беларусь!”

Юрась Беленькі і Мая Кляшторная

11.15 Шэсьце пачалося.


11.12 Зьявілася новыя расьцяжкі “Маладая Беларусь памятае”, “Беларуская салідарнасьць – нашы супраціў расейскай акупацыі”, а таксама плякат з выявамі Сталін і Аляксандра Луканэнкі і гадамі “1937, 2009”.

11.10 Некаторыя ўдзельнікі апранулі на твары марлевыя павязкі.

Зьявілася новая расьцяжка “Маладая Беларусь памятае”, а таксама плякат з выявамі Сталіна і Лукашэнкі і гадамі “1937, 2009”.

Зьявіліся сьцягі руху «За Свабоду»



11.10 Сябры КХП-БНФ зьбіваюць крыжы. Іх будзе 20, паведаміў сябра гэтай партыі Алесь Чахольскі.

Некаторыя кіроўцы, якія праяжджаюць па праспэкце Незалежнасьці, сыгналяць на знак салідарнасьці з удзельнікамі акцыі.

На месцы збору зьявіўся былы кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.



11.05 На месяцы збору прыкладна сотня чалавек.



11.00 Сярод удзельнікаў: лідэр Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіч, Міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў, намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў, палітык Вінцук Вячорка, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, кіраўнік сэкцыі Мэмарыял Вячаслаў Сіўчык, Мая Кляшторная, дачка расстралянага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага.

Алесь Лагвінец (другі зьлева), правей — Аляксандар Мілінкевіч размаўляюць з удзельнікамі акцыі.

10.50 На пляцоўцы — лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, супрацоўнікі камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным.









Слухачы “Свабоды” пра Дзяды



Слухачы “Свабоды” пра рэпрэсіі





10.35 На пачатку калёны зьявіліся 2 вялікія драўляныя крыжы. На месцы збору з палітыкаў пакуль толькі выканальнік абавязкаў старышыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

10.25 Зьявіліся сьцягі “Эўрапейскай Беларусі”. На пляцоўцы — прыкладна 50 чалавек.


10.20
На месцы збору — два дзясяткі чалавек, пераважна моладзь. Удзельнікі акцыі трымаюць расьцяжкі “Дзяды”, “Малады фронт”, “Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ”. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі.

10.00 На месцы збору — дзясятак маладзёнаў са сьцягамі “Маладога фронту” на плячах. Літаральна за некалькі мэтраў ад іх — люді ў цывільным, якія трымаюць у руках рацыі.

9.55 Надвор’е. Тэмпэратура ў Менску сёньня -4 - + 2, сонечна.

Збор ўдзельнікаў у 10.30 ля будынку гадзіньнікавага заводу на праспэкце Незалежнасьці.

Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.



Юрась Беленькі: “Дзяды” пройдуць традыцыйна"

Дзяды на Свабодзе



Вашы Дзяды на “Свабодзе”


Дашлі фота, інфармацыю, дай сваю ацэнку, выкажы свае спадзяваньні ў эфіры і на сайце Свабоды!
Зрабіце фота.

Здыміце відэа.

Дашліце на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24.

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

Станьце карэспандэнтам "Свабоды!



Дзяды мінулых гадоў


2008

Дзяды — 2008: онлайн-рэпартаж

Дзяды ў Курапатах

Пад звон ад Усходніх могілак да Курапацкага лесу

Ад магіл у Парку Чалюскінцаў да Курапатаў

Два шэсьці, два мітынгі

“Дзяды” аб’ядноўваюць беларусаў

Дзяды ў рэгіёнах: моладзь не пусьцілі ў Менск

Упершыню ў Курапатах затрыманыя вандалы


2007


У Курапатаx ушанавалі памяць продкаў і ахвяраў камунізму

Дзяды-2007. Фотарэпартажы

Дзяды-2007. Відэа

Дзяды 2007: Онлайн-рэпартаж

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG