Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Ня менш як 95 чалавек залічыў рэктар адной зь віцебскіх ВНУ «з мэтай стварыць бачнасьць выкананьня кантрольных лічбаў прыёму», паведаміла Генэральная пракуратура.
Выйшаў на волю палітвязень, магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў. Ён мае праблемы здароўя.
Суд Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўхваліў рашэньне аб спагнаньні больш за 162 тысяч рублёў з грамадзяніна Расеі, які ў сьнежні 2015 году незаконна забіў зубра падчас паляўнічага туру ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».
Удзельнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьваюць у ў людзей грошы.
Яго затрымалі ў харвацкім горадзе Пула на падставе эўрапейскага ордэру на арышт. Паводле прэс-рэлізу ведамства, падазраванага завуць Уладзімір Ж. Хутчэй за ўсё, гэта грамадзянін Украіны Ўладзімір Жураўлёў.
Пскоўскі гарадзкі суд пакараў 11 гадамі і адным месяцам пазбаўленьня волі намесьніка старшыні апазыцыйнай партыі «Яблоко» Льва Шлосбэрга за ваенныя «фэйкі» і «дыскрэдытацыю» расейскай арміі.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева ня змог сфармаваць склад судзьдзяў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі і могуць разглядаць справу беларускай журналістыкі Іны Кардаш, затрыманай сёлета ў студзені паводле падазрэньня ў шпіянажы.
Шматгадовага кіраўніка краіны судзілі ўжо новыя ўлады пасьля таго, як ён уцёк у Расею ад паўстанцаў.
Мужчына атрымаў вялікі тэрмін зьняволеньня ў гучнай справе, якую расьсьледавалі некалькі гадоў.
За гэты час пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў суды больш за 1,5 тысячы заяў аб прызнаньні матэрыялаў «экстрэмісцкімі».
Грамадзянін Беларусі будзе знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам ва Ўкраіне сама меней да 9 верасьня. Да фактычнай выдачы ўладам ЗША яго будуць утрымліваць у Кіеўскім сьледчым ізалятары.
Супрацоўнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьвалі ў людзей грошы.
Пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) Карыма Хана абвінавачваюць у сэксуальных дамаганьнях.
Справу, распачатую паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу (генацыд), вылучылі ў спэцыяльную вытворчасьць.
Раней Камітэт правоў чалавека ААН надаў беларусу Раману Кісьляку часовыя захады абароны.
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Красоўскі, затрыманы ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў, будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 10 жніўня.
Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў 15 содняў арышту 18-гадоваму хлопцу, які 3 ліпеня справакаваў у цэнтры беларускай сталіцы канфлікт праз кінуты ім акурак.
Сталі вядомыя пэўныя падрабязнасьці новага шпіёнскага скандалу, зьвязаным зь дзейнасьцю КДБ у Польшчы.
Найбольш увагі ў пастанове суду прысьвечана асобам, якія ня сплачваюць штрафы.
Генэральны пракурор Беларусі Дзьмітры Гара назваў «экстрэмізм» адной з галоўных пагрозаў нацыянальнай бясьпецы і заявіў, што «колькасьць такіх злачынстваў у краіне» зьніжаецца дзякуючы працы сілавікоў.
У Роўна асудзілі супрацоўніцу абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны за непакору або адмову выканаць загад у асаблівых умовах (ваеннага становішча і ў баявой абстаноўцы) на пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на адзін год.
Ранейшыя высновы Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю суд падтрымаў.
Падрыхтоўчае паседжаньне суду ў справе Іны Кардаш адбылося, але статус абвінаваўчага акту ня вызначылі.
Расьсьледаваньне справы затрыманай сёлета ў Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш завяршылі, неўзабаве суд павінен пачаць папярэдні яе разгляд.
Экстрэмісцкай старонку афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў ў Інстаграме 18 чэрвеня абвясьціў суд Савецкага раёну Менску. Не адкрываецца і сайт саюзу, зарэгістраваны ў Беларусі.
У пракуратуры Парыжу (Францыя) паведамілі аб затрыманьні ўраджэнца Беларусі паводле падазрэньняў у шпіянажы на карысьць Расеі — ён назіраў і здымаў на відэа завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў.
Расейскі Ялецкі горнаўзбагачальны руднік праз суд дамогся ад Беларускага мэталюргічнага заводу выплаты запазычанасьці за пастаўку друзу.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў аб затрыманьні падазраванага ў забойстве расейскага мастака-пэрформэра Сямёна Скрапецкага.
Суд Ленінскага раёну Горадні 11 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе. На пачатку 1990-х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.
Загрузіць яшчэ