Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Сёньня пачынаецца суд над лідэрам не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс. * Сёньня пачынаюць дзейнічаць абмежаваньні, пра якія міліцыянты афіцыйна папярэдзілі моладзевага актывіста Франака Вячорку. * Улады маюць намер павысіць парог пэнсійнага ўзросту для жанчын. * Падчас саміту кіраўнікоў краінаў СНД у Санкт-Пецярбурзе не адбылося двухбаковай сустрэчы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Беларусі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Аляксандрам Лукашэнкам. Пра што гаворыць гэты факт? Якія пытаньні цяпер патрабуюць неадкладнага абмеркаваньня ў адносінах Беларусі і Расеі? – бліц-аналіз "Свабоды". * Анонс падзеяў тыдня. * Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня, старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым.
Начная Свабода
* Госьць - старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка * Досьлед пра беларускія санаторыі, у апытаньні людзі падзеляцца сваімі ўспамінамі пра санаторны адпачынак. * Зьмены ў працы менскага мэтро * Прэзэнтацыя 10-ці кампакт-дыскаў зь беларускімі народнымі казкамі * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Гурт "НРМ" * "Начная чытанка". Вершы Ўладзімера Арлова.