Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
Лідэры прадпрымальніцкага руху абмяркуюць пляны дзеяньняў на будучыню са сваімі калегамі, якія толькі што выйшлі з турмы на Акрэсьціна. Міністэрства адукацыі распарадзілася, каб ВНУ коштам уласных сродкаў забясьпечылі льготны праезд студэнтам. Жыльлёва-камунальныя службы заяўляюць пра намер пашырыць практыку высяленьня даўжнікоў з кватэраў Уладзімер Падгол -- пра 90-я ўгодкі БНР Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Васілём Аўраменкам
Начная Свабода
Госьць “Начной Свабоды” -- грамадзкі рэдактар тыдня, доктар з Магілёва Васіль Аўраменка. Апытаньне на менскіх вуліцах: якой хваробы вы баіцеся больш за ўсё? “Начны досьлед” -- абавязковыя мэдычныя агляды. Рэпартажы з прэзэнтацыі паэтычнай кнігі Вольгі Гапеевай “Няголены ранак” і зь першага гарадзенскага паказу фільму польскага рэжысэра Анджэя Вайды “Катынь”, а таксама паведамленьне пра вынікі арганізаванага “Свабодным тэатрам” конкурсу драматургіі. У перадачы “Гукапіс” Аляксандра Памідорава завяршэньне аповеда пра менскі гурт “Інспэктар”, а ў “Начной чытанцы” – яшчэ адна нізка вершаў Аксаны Спрынчан.