Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Як улады выкарыстоўваюць недапрацоўкі грамадзкіх актывістаў, каб зьвесьці зь імі рахункі за актыўную палітычную дзейнасьць? * Наўпроставы эфір з Марынай Лебедзевай, жонкай Аляксея Шыдлоўскага, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. * Каб за арганізацыю сустрэчаў з Аляксандрам Мілінкевічам не цярпелі мясцовыя актывісты, у Віцебску звыш 500 чалавек напісалі заявы пра жаданьне сустрэцца зь лідэрам руху “За Свабоду”. У адказ улады пачалі цікавіцца гэтымі грамадзянамі. * На гэтым тыдні ўрад зацьвердзіў новае палажэньне аб парадку запрашэньня ў Беларусь сьвятароў-замежнікаў.
Начная Свабода
Госьця “Начной Свабоды” -- паэтка Аксана Спрынчан. Апытаньне ў Віцебску – “Калі Вы апошні раз чыталі беларускую паэзію?” Менскія ўлады плянуюць зьнесьці помнік архітэктуры канструктывізму – былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Рэпартажы з прэзэнтацыі новай паэтычнай кнігі Андрэя Хадановіча “Бэрлібры” і зь менскага канцэрту гурту “Крама”. У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў пра менскі гурт “Інспэктар”. Штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова. У “Начной чытанцы” – вершы Аксаны Спрынчан.