Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Напярэдадні паседжаньня Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы кіраўнікі Беларусі і Расеі абмяняліся важнымі заявамі. Чаму Масква робіць акцэнт на эканамічных пытаньнях? Ці можна лічыць, што Аляксандар Лукашэнка пераводзіць праблему ў сфэру прапагандысцкай рыторыкі? Ці можа чакаць вырашэньня Найвышэйшым дзяржсаветам спрэчных праблем? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у “Экспэртызе “Свабоды” экспэрт зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Падарожжы Свабоды
Хоць горад знаходзіцца на скрыжаваньні вялікіх шляхоў і амаль у цэнтры Гарадзенскай вобласьці, трапіць туды ня лёгка. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя – за 7 кілямэтраў, дый да аўтатрасы трэба зьвярнуць кілямэтры на 2 – 3. На 13 тысяч насельнікаў там дзьве траціны людзей, якія лічаць сябе палякамі. Пра Шчучын – у перадачы Віталя Сямашкі.
Экспэртыза Свабоды
Што азначаюць кадравыя перамены, праведзеныя ў пятніцу Аляксандрам Лукашэнкам? Якія задачы прызначаны вырашаць новыя людзі? Як павінна паўплываць прызначэньне міністрам інфармацыі Алега Праляскоўскага на будучую прэзыдэнцкую кампанію? На гэтыя ды іншыя пытаньні у “Экспэртызе Свабоды” адказваюць публіцысты Аляксандар Фядута і Аляксандар Класкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Беларускае замежжа
Як гучыць назва “Беларусь” на мовах іншых краін? Valgevene і Baltkrievija, Vitryssland і Gudija – так называюць Беларусь яе блізкія суседзі з краін Эўразьвязу. З ініцыятывамі зьмяніць назву на мясцовых мовах ужо выступілі беларусы Швэцыі і Літвы. Як называюць беларусаў у іншых краінах? Чаму для беларусаў замежжа гэта важна? Назву Беларусі на розных мовах і змаганьне за афіцыйную назву краіны Беларусь на форуме Беларускага Замежжа абмяркоўваюць беларускія актывісты з краін Эўразьвязу і Амэрыкі.
Дом літаратара
У перадачы: прэзэнтацыя “Выбраных твораў” Генадзя Бураўкіна, што выйшлі ў сэрыі “Беларускі кнігазбор”; выдавец Віктар Хурсік раскажа пра жыцьцяпіс удзельніцы паўстаньня 1863 году Алены Скірмунт, які чакаў на сустрэчу зь беларускімі чытачамі 123 гады; у “Пяцікніжжы Свабоды” Анатоль Івашчанка параіць, якія кнігі варта чытаць цяжарным жанчынам.
Свабода на Белсаце
Загадкі беларускага бліц-візыту італьянскага прэм'ер-міністра; папраўкі ў правілы беларускіх выбараў, на якіх заўсёды перамагалі ўлады – гэтыя тэмы ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы бяруць удзел супрацоўнікі службы Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Сяргей Навумчык.