Расклад праграмаў
07:00 - 08:00
Ранішні жывы эфір
* Сёньня ў Эўрапарлямэнце пачынаецца дыскусія па правох чалавека. Асобна ў парадку дня вылучана беларуская сытуацыя. У зьвязку з чым туды паляцела дэлегацыя АДС. Заплянаваныя сустрэчы на вышэйшым узроўні. * Заднім чыслом за травень павялічаныя кошты на электраэнэргію. Як тая тэндэнцыя адбіваецца на канкрэтнай сям’і? * У Аршанскім раёне паніка: людзі баяцца захварэць на сухоты. Шарагоўцы цьвердзяць, што эпідэмія нібыта справакаваная хворымі, якія выходзяць з турмаў * Сёньня ў Наваградку адкрываецца музэй слыннага беларуса – ураджэнца краю Барыса Кіта, які зараз жыве ў ЗША * Бліц-аналіз * Інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч