Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Рэпартаж з устаноўчага сходу новай грамадзкай арганізацыі Інстытут нацыянальнай памяці. * Гутарка з актывістам грамадзкай кампаніі “Джынс за свабоду” 23-гадовым Паўлам Юхневічам. * Хрысьціяне поўнага Эвангельля ў Беларусі просяць улады пакараць паўнамоцнага у справах рэлігіяў. * У Менску амаль у два з паловай разы падскочылі цэны на гасьцінічныя паслугі. * У папулярным яшчэ за савецкім часам кніжным праекце “Жизнь замечательных людей” (ЖЗЛ) выйшла кніга, прысьвечаная дзейнаму прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну. * Бліц-аналіз: што чакаць ад выбараў у Палату прадстаўнікоў. * Інтэрвію з грамадзкай рэдактаркай Нінай Стужынскай: статус беларускі ў новых умовах.
Начная Свабода
Тэма праграмы – дзяржава і ідэалёгія * Госьць – сустаршыня арганізацыйнага камітэту для стварэньня Інстытуту нацыянальнай памяці Васіль Якавенка * У Расеі створаны Інстытут дэмакратыі і супрацоўніцтва”, адной з мэтай якога стане прасоўваньне пазытыўнага вобразу Расеі за мяжой, крытыка стану дэмакратыі ў ЗША і Эўропе. Досьлед – Якія ідэалягічныя інстытуцыі ёсьць у Беларусі? Чым яны займаюцца? * "Гукапіс"Аляксандра Памідорава: Сяргей Новік-Пяюн * "Начная чытанка". Артур Клінаў, "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца"