Расклад праграмаў
Праскі акцэнт
Круглы стол аналітыкаў, абмеркаваньне галоўных падзеяў тыдня. Як рэагавалі на газавы канфлікт грамадзтва і эліты Беларусі і Расеі? Якія альтэрнатывы прапаноўвала беларуская апазыцыя? Наколькі справядлівыя прагнозы, што беларускай эканоміцы і, шырэй, беларускай дзяржаўнасьці пагражае крах? Над гэтымі тэмамі разважаюць галоўны рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў, кіраўнік дэпартамэнту паліталёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Віктар Марціновіч і палітычны аглядальнік рускай службы нашага радыё Вадзім Дубноў.
Чытальная заля
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “Адшукалі дачку славутага Шаляпіна і даручылі ёй начытваць кнігу Сьвятланы Алілуевай. Але ў Тацяны Шаляпінай быў вельмі нізкі хрыплаваты голас. Сьвятлана Алілуева ейнае чытаньне забракавала. А Мюнхэн толькі гэтага й чакаў! Памятаю, у нядзелю раніцай выклікалі мяне сьпешна на Радыё й папрасілі начытаць адзін разьдзел гэтай кніжкі (амаль без падрыхтоўкі). Стужку адразу адаслалі ў Нью-Ёрк, там далі яе паслухаць Сьвятлане. Ёй маё чытаньне вельмі спадабалася. У нас зь ёй аказаліся падобныя галасы. Яна нават запрапанавала, каб я перачытала сваім голасам запісаныя ею першыя два разьдзелы. Гэтага мы, ясна, не зрабілі, бо голас дачкі Сталіна на хвалях нашага Радыё гэта была такая сэнсацыя, што нам зайздросьцілі ўсе заходнія радыёстанцыі, уключна з Голасам Амэрыкі й Бі-Бі-Сі...”
Беларускае замежжа
Беларускай тэлепраграме ў Літве «Віленскі сшытак» сёлета споўнілася 20 гадоў. Адмыслоўцы назвалі «Віленскі сшытак» значнай зьявай культурнага жыцьця і найноўшай гісторыі Беларусі, а звычайныя гледачы і грамадзкія актывісты здолелі адстаяць сваю тэлепраграму, калі у часы крызісу яе выхад мог спыніцца з-за нястачы фінансавых сродкаў. Юбілейныя развагі ды сустрэчы і будучыня беларускай тэлепраграмы ў Літве — у чарговай перадачы «Беларускае замежжа».
Падарожжы Свабоды
За акуратнымі шэрагамі платоў у перапляценьні вулак - пабеленыя хаткі ці някідкія катэджы, што патанаюць у квітнеючых садках ды гародах. У цэнтры гораду - сярэднявечная ратуша з гадзіньнікам; назіраючы гэтыя бадай букалічныя відарысы сучаснага Слоніму, цяжка ўявіць, як напярэдадні Грунвальду ў летнім пыле крочылі закальцаваныя ў жалеза ваяры тутэйшай харугвы. У рамках праекту “Сучасныя грунвальдзкія хронікі” сёньня - падарожжа ў Слонім.