Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Ператрусы ў рэдакцыйных офісах * Наўпроставы эфір з Алесем Анціпенкам, сябрам рады БАЖ * Бліц-аналіз: што стаіць за атакай на незалежныя мэдыі? * Што адбываецца з тымі, хто апынуўся на Акрэсьціна пасьля акцыі 25 сакавіка? * Інтэрвію са спадаром Г.-Г.Вікам з нагоды ягонага 80-годзьдзя * Ранішні рэпартаж: сустрэча моладзі з Міхаілам Чыгіром * Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Зьмітром Хведаруком
Начная Свабода
* Госьць – былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі. Тэма размовы – ваеннае супрацоўніцтва Беларусі з Вэнэсуэлай і ўражаньні ад сустрэчы з дэмакратычнай моладзьдзю, якую правялі Павал Казлоўскі і Міхаіл Чыгір. * У Нясьвіскім замку ў часе рэстаўрацыі разбурылі сьцяну, якой 300 гадоў. Ці застанецца замак помнікам ЮНЭСКА? * “Начныя досьледы”: болей за 500 згвалтаваньняў і каля паўтары тысячы забойстваў дагэтуль застаюцца нераскрытымі. У чым прычына? Як праваахоўныя ворганы зьбіраюцца вырашаць праблему? * АБЛОГа беларускага інтэрнэту. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Праект "Незалежны Я". * "Начная чытанка". Пераклады Галіны Дубянецкай.